Ніна Уладзіміраўна Шарубіна

артыстка, педагог

Ні́на Уладзі́міраўна Шару́біна (2 студзеня 1961, Магілёў, Беларусь) — беларуская артыстка оперы (сапрана), педагог. Народная артыстка Беларусі (2016).

Ніна Уладзіміраўна Шарубіна
Дата нараджэння 2 студзеня 1961(1961-01-02) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія спявачка
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Народны артыст Беларусі Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Жыццё і творчасць правіць

Вырасла ў в. Калінавая на Дняпры, Магілёўскі раён.

Скончыла Магілёўскае музычнае вучылішча (1983, харавое дырыжыраванне, клас Таццяны Кузінай), Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (1994, сольныя спевы, клас Валянціны Раговіч), асістэнтуру-стажыроўку Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1999, клас Леаніда Івашкова). Заняткі сольнымі спевамі пачала ў Магілёве ў Людмілы Браілоўскай.

У 1994—2002 салістка Магілёўскай абласной філармоніі.

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь дэбютавала ў 1998 годзе ў партыі Мікаэлы («Кармэн» Ж. Бізэ), з 2002 года — салістка тэатра. Адначасова выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У тэатры імкліва заняла месца вядучай салісткі, выконваючы ўсе асноўныя партыі драматычнага сапрана класічнага і нацыянальнага рэпертуару. Найлепшымі партыямі спявачкі лічацца: Абігайль («Набука» Дж. Вердзі), Аіда («Аіда» Дж. Вердзі), Амелія («Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Сантуцца («Сельскі гонар[ru]» П. Масканьі), Тоска («Тоска[ru]» Дж. Пучыні), Чыа-Чыа-сан («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні).

Выступае галоўным чынам як оперная спявачка, аднак валодае высокім майстэрствам камернай выканаўцы.

Ацэнка творчасці правіць

Паводле водгукаў крытыкі, артыстка валодае моцным лірыка-драматычным сапрана прыгожага спелага пазнавальнага тэмбру, вялікім сцэнічным талентам, дарам пераўвасаблення. Выканальніцкай манеры Ніны Шарубінай уласцівы эмацыйнасць, шчырасць, гранічная руплівасць у працы над вобразамі. Творчасць Ніны Шарубінай стала прыкметнай з’явай у айчынным мастацтве, яскравым прыкладам прафесіяналізму опернага выканаўцы, адданасці прафесіі. Артыстка значна ўзбагаціла беларускае опернае выканальніцтва пач. XXІ стагоддзя.

Рэпертуар правіць

Узнагароды і званні правіць

Спасылкі правіць