Нітэла
Нітэ́ла[1] (Nitella) — род харавых водарасцей сямейства Нітэлавыя.
Нітэла | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Nitella C.Agardh, 1824 | |||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Талом кусціста-разгалінаваны, ніткападобны, даўжынёй да 1 м. Да грунту водарасці мацуюцца рызоідамі. Асноўныя парасткі і галінкі з доўгімі (да 25 см) аднаклетачнымі міжвузеллямі і шматклетачнымі вузламі. Размнажэнне вегетатыўнае і палавое.
РаспаўсюджаннеПравіць
Род налічвае больш за 100[1] відаў. Водарасці роду Нітэла пашыраны ў азёрах і апрэсненых частках мораў. Растуць пераважна на мяккіх ілістых грунтах у стаячай і чыстай вадзе.
Від нітэла грацыёзная (Nitella gracilis) занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, ахоўваецца ў Літве і Польшчы[2].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.
- ↑ Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 19 студзеня 2018.
ЛітаратураПравіць
- Міхеева Т. М. Нітэла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 353.
СпасылкіПравіць
- Taxonomy Browser (AlgaeBase) (англ.)