Харавыя водарасці
Ха́равыя водарасці, харафіты, лучыцы (Charophyta) — аддзел ніжэйшых раслін.
Харавыя водарасці | ||||||||||
Ніцэлопсіс двухдомны (Nitellopsis obtusa) | ||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
Charophyta T.Cavalier-Smith in R.A.Lewin, 1993 | ||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматклетачныя кусцістыя водарасці знешне падобныя да некаторых вышэйшых раслін (рагаліснік, хвошч). Слаявіна вышынёй 20—30 см, часам да 1—2 м, прымацаваная да субстрату рызоідамі. Бакавыя галіны размешчаны кальчакамі на шматклетачных вузлах. Міжвузеллі з адной доўгай клеткі, якая можа абрастаць карой з вузкіх клетак. Абалонкі клетак часам абвапнаваныя. Хларапласты зялёныя, маюць хларафілы a і b, караціноіды, запасное рэчыва — крухмал. Размнажэнне вегетатыўнае і палавое (аагамія).
Пашырэнне
правіцьВыдзяляюць 1 клас, 1 парадак, 2 сямействы (нітэлавыя і харавыя), 6 родаў, каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. Паходзяць, магчыма, ад зялёных водарасцей. Вядомы з сілуру. Утвараюць вялікія зараснікі на заіленых і пясчаных грунтах у прэсных вадаёмах і апрэсненых участках мораў. На Беларусі 15 відаў з родаў нітэла (Nitella), нітэлопсіс (Nitelopsis) і хара (Chara).
Значэнне і выкарыстанне
правіцьВыкарыстоўваюцца як угнаенне. Гіганцкія клеткі міжвузелляў — аб’ект цыталагічных і фізіялагічных даследаванняў (напрыклад, біяпатэнцыялаў раслін).
Літаратура
правіць- Міхеева Т. Харавыя водарасці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).