Ніякай літасьці Альгерду Б
«Ніякай літасьці Альгерду Б.» — зборнік з 36 эсэ беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2014 годзе ў выдавецтве «Галіяфы».
Ніякай літасьці Альгерду Б. | |
---|---|
Аўтар | Альгерд Бахарэвіч |
Жанр | эсэ |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Галіяфы |
Выпуск | 2014 |
Старонак | 174 |
ISBN | 978-985-7021-51-2 |
Папярэдняя | Каляндар Бахарэвіча |
Наступная | Дзеці Аліндаркі |
Гісторыя стварэння
правіцьУлетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбурга ў Мінск, аўтар пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі Будзьма беларусамі. У выніку амаль за год ім было напісана каля сарака эсэ, прысвечаных розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон — вось некаторыя з тэм, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі.
Назва
правіцьКніжка носіць назву «Ніякай літасці Альгерду Б.» — самаіранічнае адкліканне да раману Бахарэвіча «Ніякай літасьці Валянціне Г.»[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Адэля Дубавец (14 жніўня 2014). "«Ніякай літасці Альгерду Б.»". Белсат.