Наталля Віктараўна Гайда

(Пасля перасылкі з Н. В. Гайда)

Наталля Віктараўна Га́йда (1 мая 1939, г. Свярдлоўск) — беларуская спявачка (сапрана). Народная артыстка Беларускай ССР (1980).

Наталля Гайда
Імя пры нараджэнні Наталля Віктараўна Гайда
Дата нараджэння 1 мая 1939(1939-05-01) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія
Гады актыўнасці з 1966
Тэатр
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 8345369

Біяграфія правіць

Скончыла кансерваторыю ў 1966, працавала ў тэатры оперы і балета ў Свярдлоўску  (руск.). З 1969 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1970 — Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР[1].

Творчасць правіць

Н. Гайдзе ўласцівыя артыстызм, эмацыйнасць, яе гераіні надзелены шчырасцю, жыццярадаснасцю, жаночай прывабнасцю. Выканаўца вядучых партый у класічнай і савецкай аперэтах[1]. Сярод іх: Насця («Несцерка» Р. Суруса), Ірына, Паўлінка («Пяе „Жаваранак“», «Паўлінка» Ю. Семянякі), Стэла («Вольны вецер  (руск.)» І. Дунаеўскага  (руск.)), Чаніта («Пацалунак Чаніты») Ю. Мілюціна  (руск.)), Батманова («Халопка  (руск.)» М. Стрэльнікава  (руск.)), Фяніса («Мудрагелістая закаханая» А. Рабава), Зорыка, Ганна Главарыи («Цыганскае каханне  (руск.)» і «Вясёлая ўдава  (руск.)» Ф. Легара), Віялета, Марыца, Сільва («Фіялка Манмартра  (руск.)», «Марыца  (руск.)», «Сільва  (руск.)» І. Кальмана)[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б в Гайда Наталья Викторовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133-134. — 737 с.
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 мая 1999 года № 650 «О награждении Н.В.Гайды Почётной грамотой Совета Министров Республики Беларусь». Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
  3. Названы обладатели наград третьей Национальной театральной премии | Культура Архівавана 17 чэрвеня 2015.
  4. Певица из Белоруссии получила приз жюри на конкурсе в Екатеринбурге — Российская газета. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2015. Праверана 17 чэрвеня 2015.

Спасылкі правіць