Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка

артыстка балета
(Пасля перасылкі з Н. М. Дзьячэнка)

Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка (23 ліпеня 1944, Чытa, Расія) — савецкая і беларуская артыстка балета, балетмайстар. Заслужаная артыстка Расіі (1973). У 2005 годзе за шматгадовую плённую творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва атрымала медаль Францыска Скарыны.[1]

Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка
Дата нараджэння 23 ліпеня 1944(1944-07-23) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Муж Эдуард Пелагейчанка[d]
Адукацыя
Прафесія балерына, балетмайстар
Тэатр
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны артыст РСФСР

Біяграфія правіць

У 1963 годзе скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча, у 19651985 гадах выкладала ў ім.

Працавала ў Львоўскім1963) і Пермскім1965) тэатрах оперы і балета.

Сярод яе партый: Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Эгіна («Спартак» А. Хачатурана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Фея Бэзу («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага) і інш.

Танцоўшчыца яркіх, насычаных харэаграфічных вобразаў і востраканфліктных сітуацый, Н. Дзьячэнка арганічна спалучала задуму балетмайстра са сваімі багатымі выразнымі магчымасцямі і акцёрскім тэмпераментам. Найбольш ярка гэта праявілася ў спектаклі «Іспанскія мініяцюры», дзе яна выступіла не толькі як выканаўца адной з галоўных партый, але і як асістэнт балетмайстра. Выступленне Н. М. Дзьячэнкі ў дывертысментах з яе партнёрам І. Шапавалавым было вельмі запамінальным. Фрагмент іх выступлення ўвайшоў у фільм «І зноў прэм’ера», які быў зняты ў 1981 годзе Пермскай студыяй тэлебачання і прысвечаны творчасці Н. Дзьячэнкі.[2]

З 1986 года педагог-рэпетытар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1988 года — педагог Беларускага харэаграфічнага вучылішча.

З 1992 года — балетмайстар, з 1993 — галоўны балетмайстар Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.

Сярод пастановак на беларускай сцэне: балеты «Іспанскі дывертысмент», «Зачараваны прынц» на муз. П. Чайкоўскага, харэаграфія спектакляў «Хэло, Долі!» Дж. Германа, «Халопка» М. Стрэльнікава, «Вясёлая ўдава» Ф. Легара, «Капялюш Напалеона» О. Штрауса  (англ.), «Цыганскі барон» І. Штрауса.

Сям’я правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць