Олаф I (кароль Даніі)
Олаф I Голад (дацк.: Oluf 1. Hunger; 1050? — 18 жніўня 1095) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена, пасля смерці свайго брата Кнуда быў абраны каралём нягледзячы на тое, што ў той момант знаходзіўся ў закладніках у графа Фландрыі Роберта I. Аднак Олафа неўзабаве абмянялі на яго малодшага брата Нільса, і ён вярнуўся ў Данію. Ажаніўся за Інгігерд Харальдсдацір, дачцы караля Нарвегіі Харальда Хардродэ і Лізаветы Яраслаўны (Ellisif Jaroslavna).
Олаф I дацк.: Oluf I | |
![]() | |
Дзейнасць | манарх |
---|---|
Веравызнанне | хрысціянства |
Нараджэнне | каля 1050[1][2] |
Смерць | 18 жніўня 1095[1] |
Дынастыя | Дынастыя Эстрыдсенаў |
Бацька | Свен II Эстрыдсен |
Маці | Фрыла[d] |
Жонка | Інгігерд Харальдсдоцір[d] |
Мянушку «Голад» Олаф атрымаў з-за неўраджая на працягу некалькіх гадоў, які быў успрыняты як Божая кара за забойства папярэдняга караля, тым больш Олаф разам з братамі Эрыкам і Нільсам першапачаткова належалі да партыі, апазіцыйнай каралю Кнуду. Олаф памёр 18 жніўня 1095 пры дзіўных акалічнасцях; з апісання Саксона Граматыка можна выказаць здагадку, што ён прынёс сябе ў ахвяру для адкуплення грахоў Даніі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1020595817 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Olaf I , aka Olaf Hunger // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.