П’ер Кардэн

французскі мадэльер
(Пасля перасылкі з П'ер Кардэн)

П’ер Кардэн (фр.: Pierre Cardin, італ.: Pietro Cardin; 7 ліпеня 1922, Сан-Б’яджа-дзі-Калальта, Італія — 29 снежня 2020) — французскі мадэльер італьянскага паходжання. Адзін з самых уплывовых у гісторыі высокай моды. Быў першым куцюр’е, які пачаў прадаваць свае сукенкі і парфум па ніжэйшых коштах, зрабіўшы іх больш даступнымі шырокаму колу людзей.

П’ер Кардэн
Pierre Cardin
Партрэт
Імя пры нараджэнні: італ.: Pietro Costante Cardin[1]
Род дзейнасці: мадэльер
Лэйбл: Pierre Cardin
Дата нараджэння: 7 ліпеня 1922(1922-07-07)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Flag of France.svg Францыя
Дата смерці: 29 снежня 2020(2020-12-29) (98 гадоў)
Месца смерці:
Узнагароды і прэміі:
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна «За заслугі» (Францыя)
Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
Ордэн Францыска Скарыны

Біяграфічныя звесткіПравіць

З 1947 года працаваў у Крысціяна Дыёра, у 1950 годзе заснаваў уласны дом моды. Аддаваў перавагу абстрактнаму, геаметрычнаму дызайну, які часцяком мала адпавядаў паўсядзённым клопатам. Адзін з першапраходцаў стылю унісекс (калекцыя 1958), лічыўся авангардыстам ад моды.

Запатэнтаваў больш за 500 вынаходак, такіх як каляровыя панчохі і высокія боты, міні-сарафаны, гальштукі «ў кветачку», доўгія пінжакі без каўняра, вузкія штаны на гузіках, першапачаткова створаныя для «Бітлз». У 1970 годзе П’ер Кардэн ствараў дызайн для НАСА[3].

Памёр 29 снежня 2020 года ў Нёі-сюр-Сен[4].

УзнагародыПравіць

  • Камандор ордэна Ганаровага легіёна
  • Камандор Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
  • Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
  • Ордэн Францыска Скарыны (2004, Беларусь)

Зноскі

СпасылкіПравіць