Па́вал До́бшынскі (славацк.: Pavol Dobšinský; 16 сакавіка 1828, Славашаўцы22 кастрычніка 1885, Дрэнчаны) — славацкі евангельскі святар, фалькларыст і збіральнік народнай творчасці, які дзейнічаў у перыяд рамантызму і адносіцца да пісьменнікаў штураўскага пакалення.

Павал Добшынскі
славацк.: Pavol Dobšinský
Pavol Dobšinský.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 сакавіка 1828(1828-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1885(1885-10-22) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, этнолаг, паэт, фалькларыст, святар
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і евангельскага параха. Навучаўся ў гімназіях у Рожняве і Мішкальцы. Ад 1840 года навучаўся ў евангельскім ліцэі ў Левачы.

У 1848—1849 далучыўся да рэвалюцыі, а пасля змагаўся ў імператарскім войску. У 1850—1852 быў памочнікам евангельскага параха і этнографа ў Левачы, ад якога і пачаў цікавіцца збіральніцтвам народнай творчасці.

Ад 1852 — памочнік рэдактара ў часопісе «Slovenské pohľady», пасля каплан, у 1858—1861 — прафесар славацкай мовы і літаратуры ў Банскай Шцьяўніцы. З 1861 — святар у Дрэнчанах.

Быў двойчы жанаты.

 
Родны дом Паўла Добшынскага ў Славашаўцах
 
Памятная дошка ў Дрэнчанах

ТворчасцьПравіць

Пісаць пачынаў яшчэ падчас навучання ў ліцэі. Ужо ў гэты час складаў вершы ў рэчышчы штураўскай паэзіі. У асноўным гэта былі прыпадабненні народным песням, патрыятычныя і алегарычныя творы. Перакладаў таксама вершы замежных аўтараў. У розных часопісах паступова выйшлі яго пераклады Байрана, Ламарціна, Міцкевіча. Выдаваў рукапісны часопіс «Holubica», часопіс «Sokol», рэцэнзаваў альманахі «Concordia» і «Lipa».

Найбольшы ўнёсак зрабіў у фалькларыстыку. Яшчэ студэнтам займаўся праблематыкаю народнай славеснасці. Перыядычна публікаваў фалькларыстычныя штудыі, якія пасля ўвайшлі ў кнігу «Úvahy o slovenských povestiach» (1872). Сістэматычна збіраў і запісваў песні, прыказкі, прымаўкі, загадкі, гульні, звычаі і павер’і. Перад публікацыяй прыбраў адтуль эратычнасць і пошасны гумар, дзякуючы чаму гэтая творчасць (першапачаткова прызначаная для дарослых) стала ўлюбёнай і папулярнай і сярод дзяцей. Разам з Аўгустам Гарыславам Шкулцетым склаў і ў 1858—1861 выдаў серыю з 64 казак у шасці тамох пад назвай «Slovenské povesti». Незадоўга перад смерцю выдаў 90 казак у васьмі тамох пад назвай «Prostonárodné slovenské povesti» (1880—1883). Гэтыя складанкі і дагэтуль з'яўляюцца найбольш істотным і рэпрэзентатыўным зборам славацкай фалькларыстыкі.

БібліяграфіяПравіць

  • 1858/1861 — «Slovenské povesti. Rožňava — Banská Štiavnica»
  • 1874 — «Zborník slovenských národných piesní, povestí, prísloví, porekadiel, hádanok, hier, obyčajov a povier»
  • 1880 — «Prostonárodne obyčaje, povery a hry slovenské»
  • 1880/1883 — «Prostonárodne slovenské povesti»

СпасылкіПравіць