Павел Арсеньевіч Жалезняковіч

дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

Павел Арсеньевіч Жалезняковіч (27 верасня (10 кастрычніка) 1906, вёска Лешня, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер у Капыльскім раёне — 6 лістапада 1971) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Павел Арсеньевіч Жалезняковіч
Нараджэнне 10 кастрычніка 1906(1906-10-10)
Смерць 6 лістапада 1971(1971-11-06) (65 гадоў)

Біяграфія правіць

У 1926 годзе арыштаваны польскімі ўладамі і ў 1928 годзе засуджаны на пажыццёвае турэмнае зняволенне. У Вялікую Айчынную вайну з лістапада 1942 года — у партызанах, са жніўня 1943 года — камісар 1-га камсамольскага атрада брыгады «Камсамолец» Баранавіцкай вобласці. У 1944—1968 гадах — старшыня Мірскага райвыканкама, Карэліцкага пасялковага савета, першы сакратар Любчанскага, Карэліцкага РК КПБ. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1959—1966 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР другога склікання (1947—1951).

Ушанаванне памяці правіць

У гонар Жалезняковіча названа вуліца ў гарадскім пасёлку Карэлічы.

Літаратура правіць