Павел Пятровіч Корзун

Па́вел Пятро́віч Ко́рзун (15 жніўня 1892 — 16 верасня 1943) — савецкі военачальнік, у гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў 219-й мотастралковай дывізіяй, 8-м кавалерыйскім корпусам, 3-й і 47-й арміямі, генерал-лейтэнант.

Павел Пятровіч Корзун
Дата нараджэння 15 жніўня 1892(1892-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1943(1943-09-16) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
 СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы  Расійская імперыя 19131917
 СССР 19181943
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
ордэн «Бухарскай Чырвонай Зоркі і паўмесяца» 2-й ступені

Біяграфія Правіць

Павел Пятровіч Корзун нарадзіўся 15 жніўня 1892 года ў вёсцы Клешаве, цяпер Мінскай вобласці. Беларус.

У Рускай імператарскай арміі з 1913 года, малодшы унтэр-афіцэр.

У Чырвонай Арміі з 1918 года. У час Грамадзянскай вайны камандаваў кавалерыйскім эскадронам, затым палком і ўдзельнічаў у баях у Фергане, Бухары, супраць басмачэй ў Таджыкістане. Па заканчэнні баявых дзеянняў працягваў камандаваць кавалерыйскім палком. У 1920 годзе скончыў Аб’яднаную кавалерыйскую школу, у 1924 годзе — Ваенную кавалерыйскую школу. З 1932 па 1934 год памочнік інспектара кавалерыі РСЧА. У 1936 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе. З 1937 года памочнік камандзіра, затым камандзір кавалерыйскай дывізіі. З 1939 года старшы выкладчык агульнай тактыкі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прызначаны камандзірам 219-й мотастралковай дывізіі. У складзе 25-га механізаванага корпуса дывізія брала ўдзел у баявых дзеяннях у раёне г. Прапойск. За мужнасць і гераічнасць, выяўленую ў баях узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Ва ўзнагародным лісце азначана[1]:

У баях з 18 па 21 ліпеня 1941 года выявіў вылучную адвагу, вытрымку і вялікую напорыстасць. Нягледзячы на найжорсткі ружэйна-кулямётны, артылерыйскі і мінамётны агонь праціўніка які займаў Прапойск, тав. Корзун асабіста ўзначальваў батальён, які заняў паўднёвую ўскраіну горада…

Загадам Камандуючага Цэнтральным фронтам генерал-лейтэнанта Яфрэмава М. Р. ад 19 жніўня 1941 года генерал-маёр Корзун быў адхілены ад камандавання 219 МСД «за невыкананне Вамі 18.08.1941 загаду Ваеннага Савета фронту. Неадкладна здайце камандаванне дывізіяй генерал-маёру Скугараву і самому прыбыць у штаб фронту».

З баявога данясення Камандуючага 21 арміяй генерал-маёра Гардова, 06.40 20.08.1941 г : «…Асабіста тав. КОРЗУН паводзіў сябе выключна мужна. Будучы раніцай параненым, заставаўся ў страі і кіраваў боем да цемры. З надыходам цемры быў другі раз паранены і цяпер эвакуіраваны. Прызначаны на яго месца ЛУНЁЎ атрымаў цяжкую кантузію. На гаспадарку КОРЗУНА прызначаны КАНАВАЛАЎ».

З кастрычніка 1941 года намеснік па тыле камандуючага 38-й арміяй. У студзені 1942 года прызначаны камандзірам 8-га кавалерыйскага корпуса. У гэтай пасадзе кіраваў войскамі ў Бітве пад Масквой і ў абарончых баях пад Варонежам вясной 1942 года. З мая па ліпень 1943 года камандуючы 3-й арміяй, якая абаранялася па р. Зуша на ўсход ад Арла.

У пачатку жніўня П. П. Корзун прызначаны камандуючым 47-й арміяй. У ходзе Белгарадска-Харкаўскай наступальнай аперацыі армія пад яго камандаваннем адыграла важную ролю ў адлюстраванні нямецкіх контрудараў ў раёне Ахтыркі.

16 верасня 1943 года ў ходзе баёў за вызваленне Левабярэжнай Украіны генерал-лейтэнант Корзун загінуў пры выбуху міны ў вёсцы Бярозавая Лука Палтаўскай вобласці. Пахаваны ў гарадскім парку горада Гадзяч.

Былы начальнік палітаддзела 47-ай арміі Калашнік М. X. успамінаў [2]:

Павел Пятровіч Корзун быў адным з тых военачальнікаў, у характары якіх выдатна ўжываюцца высокая патрабавальнасць і душэўная любоў да людзей. Ажыццяўляючы кіраўніцтва баявымі дзеяннямі войскаў, камандуючы клапаціўся перадусім пра тое, каб кожная перамога была здабыта па магчымасці малой крывёй.

Узнагароды Правіць

Зноскі

Літаратура Правіць

  • Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 101—102. — ISBN 5-86090-113-5.