Павел Сапега (кашталян кіеўскі)
Павел Іванавіч Сапега (да 1546—1580) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян кіеўскі (з 1566).
Павел Іванавіч Сапега | ||
![]() | ||
Павел Сапега | ||
![]() Герб «Ліс» | ||
| ||
---|---|---|
сакавік 1566 — снежань 1580 | ||
Папярэднік | пасада створана | |
Пераемнік | Міхаіл Аляксандравіч Вішнявецкі | |
Веравызнанне | праваслаўе | |
Нараджэнне | не пазней за 1545 | |
Смерць | снежань 1580 | |
Дынастыя | Сапегі | |
Бацька | Іван Багданавіч Сапега | |
Маці | Ганна Андрэеўна Сангушка[d] | |
Жонка | Ганна з Хадкевічаў[d] | |
Дзеці | Ян Пётр Сапега, Соф’я з Сапегаў[d] і Альжбета з Сапегаў[d] |
БіяграфіяПравіць
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Івана і Ганны з Сангушкаў. Меў брата Івана.
З 1560 валодаў памежнай крэпасцю Любеч, якая мусіла стрымліваць набегі татараў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) атрымаў пасаду кашталяна кіеўскага.
Па інкарпарацыі Кіеўскага ваяводства Каралеўствам Польскім зрабіўся сенатарам, аднак працягваў бараніць інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 яшчэ да смерці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста вёў перамовы з французскімі пасламі датычна вяртання Літве Брацлаўскага, Валынскага і Кіеўскага ваяводстваў у выпадку абрання на прастол Генрыка Валезы.
Удзельнічаў у планаванні вайны з царом маскоўскім Іванам Грозным у красавіку 1580. Памёр у пачатку снежня 1580.
Меў звязкі з кальвінізмам, аднак наказаў пахаваць сябе ў царкве ў Ляйпунах.
Ажаніўся з Ганнай Хадкевіч (дачка Рыгора Хадкевіча, шлюб да 1562), з якой меў сыноў Яна Пятра і Паўла, а таксама дачок Соф’ю, Альжбету і Ганну.