Павел Сапега (кашталян кіеўскі)

кашталян кіеўскі
(Пасля перасылкі з Павел Сапега (памёр у 1580))

Павел Іванавіч Сапега (да 15461580) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч. Кашталян кіеўскі (з 1566).

Павел Іванавіч Сапега
Павел Сапега
Павел Сапега
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
1-ы Кашталян кіеўскі
сакавік 1566 — снежань 1580
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Міхаіл Аляксандравіч Вішнявецкі
Нараджэнне не пазней за 1545
Смерць не раней за 6 кастрычніка 1580 і не пазней за 8 снежня 1580
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Іван Багданавіч Сапега[1]
Маці Ганна Андрэеўна Сангушка[d][1]
Жонка Ганна з Хадкевічаў[d][2][1][…]
Дзеці Ян Пётр Сапега[3], Соф’я з Сапегаў[d][4], Альжбета з Сапегаў[d][5][4], Павел Сапега[d][4] і Ганна з Сапегаў[d][4]
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Івана і Ганны з Сангушкаў. Меў брата Івана.

З 1560 года валодаў памежнай крэпасцю Любеч, якая мусіла стрымліваць набегі татараў. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў атрымаў урад кашталяна кіеўскага.

Па інкарпарацыі Кіеўскага ваяводства Каралеўствам Польскім стаў сенатарам, аднак працягваў бараніць інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 годзе яшчэ да смерці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста вёў перамовы з французскімі пасламі пра вяртанне Княству Брацлаўскага, Валынскага і Кіеўскага ваяводстваў у выпадку абрання на сталец Генрыка Валезага.

Удзельнічаў у планаванні вайны з маскоўскім царом Іванам IV у красавіку 1580 годзе. Памёр у пачатку снежня 1580 года.

Меў звязкі з кальвінізмам, аднак наказаў пахаваць сябе ў царкве ў Ляйпунах.

Да 1562 года ажаніўся з Ганнай Хадкевіч (дачка Рыгора Хадкевіча), з якой меў сыноў Яна Пятра і Паўла, а таксама дачок Соф’ю, Альжбету і Ганну.

Зноскі

Спасылкі правіць