Павел Сцяпанавіч Мамкін
Павел Сцяпанавіч Мамкін (1922—1943) — малодшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Павел Сцяпанавіч Мамкін | |
---|---|
Павел Степанович Мамкин | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 19 кастрычніка 1943 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПавел Мамкін нарадзіўся 22 лютага 1922 года ў вёсцы Бурцава (цяпер — Аленінскі раён Цвярской вобласці). Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў у калгасе. У жніўні 1941 года Мамкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З кастрычніка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах[1].
Да верасня 1943 года гвардыі малодшы сяржант Павел Мамкін камандаваў кулямётным аддзяленнем 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 28 верасня 1943 года аддзяленне Мамкіна пераправілася праз Днепр у раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма, адбіўшы нямецкую контратаку і нанёсшы суперніку вялікія страты. 19 кастрычніка 1943 года Мамкін загінуў у баю. Пахаваны ў брацкай магіле у пасёлку Брагін[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «адвагу і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра» гвардыі малодшы сяржант Павел Мамкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Павел Сцяпанавіч Мамкін на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Долгов И. А. Золотые звёзды калининцев. — М.: Московский рабочий, 1984. — Кн. 2.