Павел Уладзіміравіч Далгоў

расійскі футбаліст

Павел Далгоў (нар. 16 жніўня 1996, Мамонава, Калінінградская вобласць) — расійскі футбаліст, нападнік клуба «Чайка» з Песчанакопскага.

Футбол
Павел Далгоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Уладзіміравіч Далгоў
Нарадзіўся 16 жніўня 1996(1996-08-16)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 187 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Чайка
Маладзёжныя клубы
Расія Балтыка (Калінінград)
2011—2013 Расія Зеніт (Санкт-Пецярбург)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Расія Зеніт (Санкт-Пецярбург) 8 (0)
2013—2016   Расія Зеніт-2 (Санкт-Пецярбург) 64 (14)
2017—2019 Расія Анжы (Махачкала) 33 (2)
2017   Расія Анжы-2 (Махачкала) 7 (2)
2018   Беларусь Тарпеда-БелАЗ 11 (2)
2019 Расія Енісей (Краснаярск) 13 (1)
2020 Расія Том (Томск) 13 (1)
2021 Расія Зеніт-2 (Санкт-Пецярбург) 10 (4)
2021 Расія Амкар (Перм) 0 (0)
2021 Расія Зеніт-2 (Санкт-Пецярбург) 14 (2)
2022 Расія Металург (Ліпецк) 11 (0)
2022 Казахстан Атырау 7 (1)
2023— Расія Чайка (Песчанакопскае) 11 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у калінінградскай «Балтыцы», а ў 2011 годзе далучыўся да футбольнай акадэміі пецярбургскага «Зеніта». У 2013 годзе ён дэбютаваў у моладзевым першынстве Расіі па футболе ў складзе «Зеніта», выйшаўшы на замену ў матчы першага тура супраць «Краснадара». У жніўні 2013 года стаў іграком рэзервовай каманды «Зеніт-2», якая выступала ў ПФЛ (трэці дывізіён), пазней разам з камандай выйшаў у ФНЛ.

У 2015 годзе Андрэ Вілаш-Боаш перавёў нападніка ў склад асноўнай каманды «Зеніта», і 1 жніўня ў 3-м туры чэмпіянату ён дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Церака», выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне замест Арцёма Дзюбы. 10 кастрычніка 2015 года правёў свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў, выйшаўшы на замену на 62-й хвіліне замест Аляксандра Разанцава ў матчы з «Гентам».

У лютым 2017 года перайшоў у махачкалінскі «Анжы», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. У сезоне 2017 стаў таксама выступаць у ПФЛ за фарм-клуб «Анжы-2». У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна і ў сакавіку быў арандаваны «аўтазаводцамі» на сезон 2018[3]. У ліпені 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Анжы»[4].

Сезон 2018/19 правёў у Прэм’ер-лізе ў махачкалінскім клубе, а ў ліпені 2019 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у краснаярскі «Енісей». У студзені 2020 года перайшоў у «Том», пакінуў клуб у верасні 2020 года. У лютым 2021 года далучыўся да «Зеніта-2». У ліпені 2021 года перайшоў у пермскі «Амкар», аднак па сямейных абставінах хутка вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Зеніт-2» і стаў іграком ліпецкага «Металурга».

У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Атырау». У студзені 2023 года перайшоў у «Чайку» з Песчанакопскага.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Pavel Dolgov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Dolgov // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. "Торпедо-БелАЗ" арендовало нападающего Долгова у российского "Анжи" (руск.). football.by (23 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  4. Павел Долгов покинул жодинское "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (25 ліпеня 2018). Праверана 25 ліпеня 2018.