Павел Ягмін (1747—1808)

(1747—1808) маршалак земскі кобрынскі

Павел Ягмін (25 сакавіка 1747[2] — да 1813 года) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Павел Ягмін
Пелікан
Пелікан
харунжы кобрынскі[d]
14 мая 1792 — 22 лютага 1794
маршалак земскі кобрынскі[d]
з 22 лютага 1794
Нараджэнне 25 сакавіка 1747(1747-03-25)[1]
Смерць не раней за 11 красавіка 1808 і не пазней за 1813
Род Ягміны[d]
Бацька Казімір Мікалай Ягмін[d]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Ягмінаў герба «Пелікан».

У 1785—1795 быў віцэ-адміністратарам каралеўскіх маёнткаў Брэсцкай эканоміі. Адданы прыхільнік Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў часы Чатырохгадовага сейма: наглядаў за дзейнасцю сейміка Берасцейскага павета. У 1792 годзе ўдзельнічаў у вайне супраць Расійскай імперыі[3].

Камісар цывільна-вайсковы кобрынскі, 17 лютага 1792 года выбраны праз акламацыю, 14 мая прызначаны (намінаваны) харунжым кобрынскім, а 22 лютага 1794 года атрымаў прызначэнне на больш высокі урад кобрынскага маршалка[2].

У 1794 годзе па загаду караля прыняў удзел у паўстанні на чале стральцоў Брэсцкай эканоміі. Быў сябрам Брэсцкай парадкавай камісіі і суддзёй па крымінальных справах[3].

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай яго ацанілі і рускія, ён быў прызначаны стацкім саветнікам і атрымаў некалькі высокіх узнагарод. Гэта дазволіла яму значна павялічыць свой стан[4] і купіць у генерала Румянцава ягоныя землі ў Брэсцкім, Кобрынскім і Пружанскім паветах[3], у тым ліку маёнткі Пружаны, Вістычы і Дывін[4].

Тэстамент складзены 11 красавіка 1808 года. Памёр не пазней 1813 года[2].

Сям’я

правіць

Памёр бяздзетным, па тэстаменце яго маёнткі адышлі да сыноў брата Каэтана (1758—1813) — Паўла, Станіслава і Фелікса. Малодшаму Феліксу дасталася, відаць, менш за іншых, таму што ён пачаў вайсковую кар’еру[5].


Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 327. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: spisy: w X t. T. VIII : Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek / IH PAN; red. A. Rachuba, oprac. H. Lulewicz, T. Jaszczołt, A. Radaman, A. Rachuba, P.P. Romaniuk, A. Macuk, A. Danilczyk, A. Haratym. Warszawa: IH PAN, 2020. 405 s.
  3. а б в Швед, В. В. Ягмін Павел Каэтанавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
    У крыніцы зблытаны асобы дзядзькі і пляменніка, якія мелі аднолькавае імя.
  4. а б Wistycze
  5. «СВОЙ СРЕДИ ЧУЖИХ, ЧУЖОЙ СРЕДИ СВОИХ» был предводитель дворянства Брестского уезда Павел Антоний Феликс Ягмин(недаступная спасылка)