Павел Якаўлевіч Пятроўскі
вучоны, геабатанік
Павел Якаўлевіч Пятро́ўскі[2] (31 мая 1924 — 23 студзеня 2000) — вучоны ў галіне геабатанікі, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1964), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1972 года.
Павел Якаўлевіч Пятроўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 мая 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 2000[1] (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | геабатаніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук (1964) |
Альма-матар | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Кулікі (Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу ў Вясеі[3]. У час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанах, пасля вызвалення Беларусі — на фронце[3]. У 1959[3] (1952[2]) годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1962[2] года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. У 1969—1984 гадах вучоны сакратар Цэнтральнага-батанічнага сада.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар навуковых прац па геабатаніцы і інтрадукцыі раслін.
Сярод апублікаванага:
- Растительный покров Белоруссии (с картой М 1:1000000) — Мн., 1969. (у сааўтарстве).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін
- ↑ а б в БелЭн, 2001
- ↑ а б в Вучоныя, ураджэнцы Случчыны
ЛітаратураПравіць
- Пятроўскі Павел Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 171. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).