Павел Янушавіч Друцкі-Любецкі

Павел Янушавіч Друцкі-Любецкі (нар. паміж 1551 і 1558 гг. — каля 16 студзеня 1596) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Павел Янушавіч Друцкі-Любецкі
 
Нараджэнне не раней за 1551 і не пазней за 1558
Смерць каля 16 студзеня 1596(1596-01-16)
Пахаванне
Бацька Януш Багданавіч Друцкі-Любецкі[d]
Маці Васіліса Львоўна[d]

БіяграфіяПравіць

Прадстаўнік роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын князя Януша Багданавіча Друцкага-Любецкага (пам. 1558) і княжны Васіліса Львоўна (у другім шлюбе з князем Багданам Андрэевічам Друцкім-Сакалінскім). Верагодна, па айчыме часам пісаўся князем Друцкім-Сакалінскім.

Праваслаўны. Каралеўскі дваранін (1586), суддзя гродскі аршанскі (12 красавіка 1592 — 1 верасня 1594), кліент канцлера вялікага літоўскага Льва Сапегі.

Разам з ваяводам полацкім Станіславам Станіслававічам Давойнам і сваёй цёткай княжной Ганнай Багданаўнай Друцкай-Любецкай, жонкай Мікалая Харленскага (Харлінскага), з’яўляўся спадкаемцам маёнткаў Ішкалдзь, Лысіца, Лунін, Лунінец ў Новагародскім ваяводстве, якія засталіся пасля Ганны Іванаўны Сапегі, удавы старасты чаркаскага і канеўскага Яна Пятровіча Пенкі-Няміравіча. У 15821586 гадах вёў працэс за гэтыя маёнткі з удавой С. Давойны княжной Барбарай Іванаўнай Саламярэцкай, у выніку 3 красавіка 1586 года адмовіўся на яе карысць ад сваёй долі (12-й часткі) у маёнтках Ішкалдзь, Лысіца, Вялікі Лунін, узамен атрымаўшы ад яе маёнтак Малы Лунінец (Лунінец). Аднак неўзабаве пазбыўся гэтага валодання, прадаўшы яго, магчыма, у 1580 годзе, калі фактычна яшчэ не быў яго ўласнікам, кашталяну віцебскаму Мальхеру Сноўскаму-Граўжу і яго жонцы Барбары Янаўны Клочцы, а пасля пагадненняз Барбарай Саламярэцкай у 1586 г. гэтая здзелка набыла моц.

Павел валодаў родавымі землямі ў Аршанскім павеце. Паводле тастамента, перадаў сынам сваю частку ў маёнтка Любча і іншых валынскіх уладанняў, спадчыну па бацьку, а таксама па стрыечаных дзядах князях Янушы і Дзмітрыі (?) Раманавічах.

У тастаменце загадваў пахаваць сябе ў Прачысценскай царкве Друцкага замка.

Сям’яПравіць

У шлюбе з Ганнай Падоскай меў двух сыноў і трох дачок:

  • Якуб;
  • Леў;

Далейшы лёс сыноў Паўла невядомы. Магчыма, іх далёкімі нашчадкамі былі Ваўрынец Юзафавіч і Ігнат Тамашавіч Друцкія-Любецкія, якія ў канцы XVIII — першай трэці XIX ст. пражывалі ў Чавускім павеце Магілёўскай губерні.

у 1596 г. жонка Ганна жыла ў маёнтку Ходцы Аршанскага павета.

ЛітаратураПравіць

  • Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI–XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус. — Мн.: 2016. — В. 14. — С. 327—346.
  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.