Палац для Пуціна. Гісторыя найбуйнейшага хабару
«Палац для Пуціна» (руск.: Дворец для Путина. История самой большой взятки) ― дакументальны фільм-расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.
Палац для Пуціна. Гісторыя найбуйнейшага хабару![]() | |
---|---|
![]() | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Фонд барацьбы з карупцыяй[d] |
Працягласць | 112 хв. і 113 хв. |
Краіна | |
Мова | руская мова |
Год | 19 студзеня 2021[1] |
IMDb | ID 13875460 |
Афіцыйны сайт (руск.) |
У фільме разпавядаецца пра Уладзіміра Пуціна і «самы вялікі крадзёж у расійскай гісторыі», гэта значыць пра рэзідэнцыю Ідакапас на беразе Чорнага мора ў раёне Геленджыка. Паводле заявы аўтараў фільма, рэзідэнцыю пабудавалі за кошт складанай карупцыйнай сістэмы, якая фактычна кантралюецца Уладзімірам Пуціным праз давераных асоб.
Фільм паказвае, што гэта самая дарагая рэзідэнцыя ў свеце коштам 100 мільярдаў рублёў, яна займае плошчу 7800 гектараў (78 км²), у 39 разоў большая за Княства Манака і нагадвае дзяржаву ў дзяржаве. Як сцвярждаецца, яна належыць Пуціну і фінансавалася таемна з грошай, частка з якіх належала дзяржаўнай кампаніі. У фільме Пуціна ў некалькіх фотамантажах (у тым ліку ў мініяцюры) параўноўваюць з Каралём-Сонцам Людовікам XIV. Музыка таксама была падабрана ў адпаведнасці з гэтым стылем: барочныя творы на старадаўніх інструментах.
Фільм выйшаў 19 студзеня 2021 года на відэахостынгу YouTube. 28 студзеня колькасць яго праглядаў на YouTube перавысіла 100 мільёнаў[2].
СюжэтПравіць
У пачатку фільма ўтрымліваецца заклік выйсці на пратэсты 23 студзеня 2021 года са патрабаваннямі аб вызваленні Аляксея Навальнага, рэжысёра фільма, які быў затрыманы па прыбыцці ў Расію пасля лячэння і праходжання рэабілітацыі ў Германіі ў сувязі з атручваннем.
- Уводзіны. Пуцін у Дрэздэне. Балі КДБ, танцы і першыя сябры.
- Частка 1. «Пецярбург». Малады Пуцін, Бандыцкі Ленінград і першыя буйныя хабары. Як Лёша Мілер прымаў канверты з грашыма.
- Частка 2. «Масква». Лісты Людмілы Пуцінай. Як Уладзімір Уладзіміравіч з Ігарам Іванавічам пасварыліся. Пуцін ратуе сям’ю Ельцына.
- Частка 3. «Палац». Пралёт над Палацам Пуціна. Царскія замашкі Пуціна. Самыя дарагія інтэр’еры Расіі.
- Частка 4. «Вінаграднікі». Вельмі дарагое хобі прэзідэнта. Яшчэ больш дарагое хобі прэзідэнта. «Абаронная» вустрычная ферма Пуціна.
- Частка 5. «Уласнікі». Складаная схема простага крадзяжу. Самы шчодры дзядзька ў Расіі.
- Частка 6. «Спонсары». Нагадваем, колькі каштуе ўся гэтая раскоша.
- Частка 7. «Жанчыны». Вельмі патаемная палюбоўніца прэзідэнта. Не вельмі патаемная палюбоўніца прэзідэнта.
- Заключэнне. «Высновы».
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ (not translated to mul), (not translated to mul), (not translated to mul) YouTube — 2005.
- ↑ nn.by