Палескія коні
Палескія коні — старажытная папуляцыя коней паўночнага ляснога тыпу Беларускага і Украінскага Палесся. Паходзяць ад тарпанаў. У паўднёвай, паўднёва-заходняй і заходняй частцы арэала палепшаны заводскімі пародамі, большыя. Выкарыстаны для вывядзення беларускага запражнога каня. На Беларусі гадуюць у гаспадарках Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Апісанне
правіцьВышыня ў карку жарабцоў беларускіх палескіх коней 137 см (максімальная 140), даўжыня тулава 146 см, маса 392 кг; кабыл адпаведна 135 см (макс. 139,5), 141 см, 367 кг. Масці: буланая, вараная, гнядая, мышастая, рыжая і інш. Тулава кампактнае, вузкае, спіна і шыя прамыя, крыж кароткі, грудзі шырокія, глыбокія. Ногі сухія, дужыя. Даўгавечныя, пладавітыя, непатрабавальныя, трывалыя; выкарыстоўваюцца на палявых і транспартных работах.
Літаратура
правіць- Палескія коні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- Полесская лошадь (руск.)