Палескі абласны драматычны тэатр імя Я. Купалы

Палескі абласны драматычны тэатр імя Я. Купалы — тэатр, які існаваў у 1938 — чэрвені 1941 і ў лістападзе 1944—1946 у Мазыры. Створаны на базе Мазырскага калгасна-саўгаснага тэатра. У 1941 годзе прысвоена імя Я. Купалы. Мастацкія кіраўнікі: В. Пацехін (1938-41 і ў 1946), М. Кавязін (1944-45). Рэарганізаваны ў Пінскі абласны драматычны тэатр.

Палескі абласны драматычны тэатр імя Я. Купалы
Заснаваны 1938
Закрыты 1946
Краіна
Размяшчэнне

У рэпертуары даваеннага перыяду савецкія п’есы, у т. л. беларуская драматургія, руская і зарубежная класіка. Пастаноўкі: «Партызаны» i «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, «Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка, «Любоў Яравая» К. Транёва[ru], «Мяцеж[ru]» паводле Дз. Фурманава, «Ваўкі і авечкі[ru]» А. Астроўскага, «Каварства і каханне» Ф. Шылера (рэжысёр усіх В. Пацехін). У рэпертуары тэатра пасляваеннага часу значнае месца займалі п’есы ваен. тэматыкі : «Заложнікі» А. Кучара (1944), «Так і будзе» (1945; рэж. М. Кавязін) і «Рускія людзі» (1945, рэж. Л. Рахленка) К. Сіманава, «Раскінулася мора шырока» У. Азарава, У. Вішнеўскага і А. Крона (1946, рэж. В. Пацехін).

З іншых пастановак : «Прымакі» Я. Купалы (1945), «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы (1945, рэж. Л. Рахленка), «Без віны вінаватыя[ru]» А. Астроўскага (1945, рэж. М. Кавязін), «Вясельнае падарожжа» У. Дыхавічнага[ru] (1946, рэж. А. Дашкоўскі).

У тэатры працавалі акцёры : Л. Гамуліна, Ю. Гальперына, А. Даніловіч, А. Дашкоўскі, Дз. Давыдаў, Л. Даноўская, М. Кавязіна, Г. Лаўроў, С. Лук’яна, Ю. Сурыкаў, М. Цурбакоў.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць