Паловіца (прыток Дзісны)

рака ў Беларусі

Паловіца, Шкунціца — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).

Паловіца
Характарыстыка
Даўжыня 12 км
Басейн 65 км²
Вадацёк
Выток возера Карпікаўскае
 • Вышыня 134,7 м
 • Каардынаты 55°17′56,20″ пн. ш. 27°43′18,80″ у. д.HGЯO
Вусце Дзісна
 • Вышыня каля 114 м
 • Каардынаты 55°23′01,80″ пн. ш. 27°40′27″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Глыбоцкі раён, Шаркаўшчынскі раён
physical
Паловіца (прыток Дзісны)
Паловіца (прыток Дзісны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Плошча вадазбору 65 км², азёрнасць 1 %. Рака выцякае з возера Карпікаўскае ў яго паўночнай частцы. Упадае ў Дзісну на поўдзень ад аграгарадка Вялікае Сяло ў Шаркаўшчынскім раёне. Рака прымае сцёк з ручаёў і каналаў. Каля вёсак Заазер’е і Паловіца Глыбоцкага раёна і каля вёскі Шкунцікі Шаркаўшчынскага раёна на рацэ вадасховішчы.

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 93. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць