Палужскае вадасховішча

Палу́жскае — вадасховішча ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, за 12 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Краснаполле, паміж аграгарадком Горы і вёскай Дубраўка (Горскі сельсавет).

Палужскае
Каардынаты: 53°14′53,40″ пн. ш. 31°32′41,20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Магілёўская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 151,5[1] м
Даўжыня 7,9 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 1,46 км²
Аб'ём 0,0028 км³
Даўжыня берагавой лініі 12 км
Найбольшая глыбіня 7 м
Сярэдняя глыбіня 1,92 м
Плошча вадазбору 163 км²
Упадаюць рака Палуж
Выцякаюць рака Палуж
Год напаўнення 1986
Звычайны падпорны ўзровень 6,25 м
Палужскае (Магілёўская вобласць)
Палужскае
Палужскае

Плошча паверхні 1,46 км². Даўжыня 7,9 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Аб’ём вады 2,8 млн м³. Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя 1,92[1] м. Даўжыня берагавой лініі 12[1] км. Вышыня плаціны 6,25 м, даўжыня 352 м, даўжыня дамбы 128 м[2]. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,3 м. Плошча вадазбору 163 км².
Створана ў 1986 годзе на рацэ Палуж (прыток Беседзі) ў мэтах арашэння зямель, рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рэкрэацыі.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, плотка, акунь, карась і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 17. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 29, 36. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)