Палімпсест
(Пасля перасылкі з Палімпсэст)
Палімпсе́ст (грэч. παλίμψηστον, ад πάλιν — зноў + ψηστός — саскрабаю) — рукапіс на пісчым матэрыяле, з якога сцёрты або змыты першапачатковы тэкст. У антычнасці палімпсесты існавалі на папірусах, пазней пашыраны на пергаміне. Змест змытых тэкстаў сведчыць, што палімпсесты пераважна мелі літургічны характар. Гэты факт абвяргае думку пра наўмыснае знішчэнне царквой ератычных ці непажаданых сачыненняў.
Сярод вядомых 23 славянскіх палімпсестаў толькі З усходне-славянскія: 2 лісты Архангельскага Евангелля 1092 года (Расійская дзяржаўная бібліятэка ), 2 ахоўныя лісты з пераплёту Кірыла-Белазерскага манастыра (Расійская нацыянальная бібліятэка), першыя 24 лісты Савінай кнігі (Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Палимпсест // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палімпсест