Паліна Сяргееўна Пехава

Палі́на Сярге́еўна Пе́хава (нар. 21 сакавіка 1992; Мінск, Беларусь[2]) — беларуская тэнісістка, бронзавы прызёр Летняй Універсіяды 2013 года ў спаборніцтвах жаночага парнага разраду. Фіналістка парнага турніру Orange Bowl-2009[3].

Тэніс
Паліна Пехава
Нарадзілася 21 сакавіка 1992(1992-03-21)[1] (32 гады)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Мінск, Беларусь
Рост 181 см
Прафесійная кар’ера 2007 — цяпер
Вядучая рука правая
Удар злева двуручны
Прызавыя грошы 55 747
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 91-87
Найвышэйшы рэйтынг 287 (23 ліпеня 2012)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 85-73
Тытулы 1 WTA, 6 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 136 (22 кастрычніка 2012)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 27 ліпеня 2017 года

Спартыўная кар’ера правіць

Паліна пачала займацца тэнісам з 5 гадоў. Улюбёнае пакрыццё — хард. Пераможца 7 чэмпіянатаў Беларусі. Разрад — майстар спорту міжнароднага класу.

Пехава выйграла адзін тытул у сваёй кар’еры ў серыі WTA. Гэта адбылося ў Ташкенце ў 2012 годзе, дзе разам з полькай Паулай Каня перамагла пару Ганна ЧакветадзэВесна Доланц з лікам 2:6.

Беларуска выйграла шэсць тытулаў у парным разрадзе ITF. 23 ліпеня 2012 года яна дасягнула 287 месца ў адзіночным рэйтынгу — найбольшае дасягненне. У парным рэйтынгу яна дабілася найлепшай пазіцыі 22 кастрычніка 2012 года — 136-ае месца.

Рэйтынг на канец года правіць

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2018 1315
2017 990
2016
2015 1 217
2014 849 698
2013 514 236
2012 308 146
2011 389 222
2010 485 512

Выступленні на турнірах правіць


Зноскі

  1. WTA website
  2. Профіль на сайце Федэрацыі Тэніса Беларусі (руск.). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2014. Праверана 20 кастрычніка 2014.
  3. Dunlop Orange Bowl 2009 results (англ.). itftennis.com. Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2014. Праверана 20 кастрычніка 2014.
  4. Пачала турнір з кваліфікацыі.
  5. Два з чатырох матчаў турніру выйгралі на адмовах суперніц.

Спасылкі правіць