Адкрыць галоўнае меню
Прэідэнт Францыі Эмануэль Макрон з прэзідэнтам Харватыі падчас фіналу ЧМ па футболе 2018

Францыя — суверэнная ўнітарная дэмакратычная рэспубліка. Сістэма палітычных устаноў сучаснай Францыі вызначана Канстытуцыяй V Рэспублікі, прынятай 4 кастрычніка 1958. Некаторыя асобныя пункты Канстытуцыі пазней пераглядаліся. Канстытуцыйны савет Французскай Рэспублікі складаецца з дзевяці членаў. Яго функцыя — сачыць за правільным правядзеннем выбараў і за адпаведнасцю Канстытуцыі арганічных законаў, а таксама падканстытуцыйных законаў.

Змест

Дзяржаўны ладПравіць

Дзейная Канстытуцыя ўсталёўвае рэспубліканскую прэзідэнцка-парламенцкую форму кіравання (Канстытуцыя Французскай Рэспаблікі, разд. 2).

Выканаўчая ўладаПравіць

Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца на пяць гадоў шляхам прамога ўсеагульнага галасавання (пяцігадовы тэрмін прэзідэнцкага мандату быў вызначаны рэферэндумам 27 верасня 2000). Адпаведна Артыкулу 16 Канстытуцыі, прэзідэнт кіруе Радай міністраў, ратыфікуе законы, а таксама выконвае абавязкі галоўнакамандуючага. Прэзідэнт мае права распусціць Нацыянальны сход Французскай рэспублікі і, у выпадку сур’ёзнага палітычнага крызісу, узяць надзвычайныя паўнамоцтвы. На сёння прэзідэнтам Францыі з’яўляецца Эмануэль Макрон ад цэнтрысцкага руху «Наперад!». Гэта восьмы па ліку прэзідэнт пятай рэспублікі. Яго папярэднікам быў Франсуа Аланд ад Сацыялістычнай партыі.

Галава ўраду — прэм’ер-міністр. Адпаведна Артыкулу 8 Канстытуцыі, прэзідэнт прызначае прэм'ер-міністра. Зацвярджэнне яго кандыдатуры Нацыянальным сходам не патрабуецца, але праз тое, што Нацыянальна сход мае права ў любы момант аб’явіць ураду вотум-недаверу. Звычайна прэм’ер прадстаўле адну партыю, якая мае большасць месцаў у НС. Прэм’ер-міністр складае спіс міністраў свайго кабінета і прадстаўляе яго на зацвярджэнне прэзідэнту і прэзідэнт па яго прапанове зацвярджае членаў урада (раду міністраў). Пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра ўрад вызначае і праводзіць палітыку французскай нацыі. Прэм’ер-міністр адказвае за бягучую ўнутраную і эканамічную палітыку, а таксама мае права выдаваць загады агульнага характару. Ён лічыцца адказным асабіста за палітыку дзяржавы. Урад адказвае за сваю дзейнасць перад Парламентам (артыкул 20 Канстытуцыі). Прэм’ер-міністр ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю ўрада і забяспечвае выкананне законаў (артыкул 21 Канстытуцыі). 16 мая 2017 года прэм’ер-міністрам Францыі быў прызначаны Эдуар Філіп.

Заканадаўчая ўладаПравіць

 
Люксембургскі палац у Люксембургскім садзе — месца паседжання Сенату

Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту, які абіраецца ўсеагульным галасаваннем. Парламент уключае ў сябе дзве палаты — Сенат і Нацыянальны сход. Сенат Рэспублікі складаецца з 348 сентараў (да 2011 года іх было 321), 305 з якіх прадстаўляюць метраполію, 9 — заморскія тэрыторыі, 5 — тэрыторыі Французскай супольнасці і 12 — французскіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой. Сенатары мусяць быць старэйшымі за 24 гады і абіраюцца на шасцігадовы тэрмін калегіяй выбаршчыкаў, якая складаецца з дэпутатаў Нацыянальнага сходу, генеральных саветнікаў і дэлегатаў ад муніцыпальных саветаў, пры гэтым Сенат абнаўляецца на адну траціну кожныя тры гады. Нацыянальны сход складаецца з 577 дэпутатаў, 555 з якіх прадстаўляюць метраполію, а 22 — заморскія тэрыторыі. Дэпутаты Нацыянальнага сходу абіраюцца на прамых усеагульных выбарах на 5 гадоў па мажарытарнай сістэме.

Акрамя кантролю над урадам, абедзве палаты распрацоўваюць і галасуюць за тыя ці іншыя законы. У выпадку нязгоды палат адна з адной канчатковае рашэнне выносіць Нацыянальны сход.

Мясцовае самакіраваннеПравіць

Сістэма мясцовых органаў самакіравання ў Францыі будуецца ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Яны прадстаўленыя камунамі, дэпартаментамі і рэгіёнамі, дзе з’яўляюцца выбранымі органамі.

Камуна (усяго іх налічваецца каля 36 тыс.), кіруецца муніцыпальным саветам і мэрам, які з’яўляецца главой выканаўчай улады. Савет кіруе справамі камуны, прымае рашэнні па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы яе грамадзян па ўсіх сацыяльных праблемах: распараджэнне маёмасцю, стварэнне неабходных службаў. Дэпартаменты — асноўная адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу — прадстаўленыя 96 унутранымі і пяццю так званымі заморскімі дэпартаментамі. Да кампетэнцый дэпартаменцкага савета адносіцца прыняцце мясцовага бюджэту і кантроль за яго выкананнем, арганізацыя дэпартаменцкіх службаў, кіраванне маёмасцю. Кіраўніком дэпартамента з’яўляецца старшыня генеральнага савета. Найбуйнейшай адзнкай у адміністрацыйным падзеле краіны з’яўляецца рэгіён. У кожным рэгіёне заснаваныя эканамічныя і сацыяльныя камітэты і рэгіянальны камітэт па займах. У рэгіёне дзейнічае свая рахункавая палата. Рэгіянальны савет абірае свайго старшыню, які з’яўляецца выканаўчай уладай у рэгіёне

Знешняя палітыкаПравіць

 
Інаўгурацыя новага складу Еўрапарламента, 2014

Францыя — адзін з вядучых і найбольш аўтарытэтных гульцоў на сусветнай арэне. Францыя стаяла ля вытокаў ААН у 1945 годзе, сёння яна сталы член Савета Бяспекі гэтай арганізацыі з правам вета. Ядзерная дзяржава. Разам з Вялікабрытаніяй дзеліць другое месца ў спісе найбуйнейшых эканомік Еўропы. Францыя з'яўляецца заснавальнікам і актыўным удзельнікам Еўрапейскага саюза, у Страсбургу засядае Еўрапарламент. А ўвогуле ў 2015 Францыя была названа самай "інтэграванай" (the best networked) краінай свету, паколькі ўваходзіць у найбольшую колькасць міжнародных арганізацый.[1]

Францыя застаецца культурнай сталіцай свету. Менавіта ў Парыжы знаходзіцца штаб-кватэра ЮНЕСКА. Французская мова — адна з афіцыйных моваў ААН. Франкафонія аб'ядноўвае больш за восем дзясяткаў краін па ўсім свеце, дзе французская мова альбо афіцыйная, ці хаця б проста папулярная. Францыя — сталіца не толькі ЮНЕСКА і Франкафоніі: тут размясціліся таксама штаб-кватэры АЭСР, Міжнароднага Бюро Вагаў і Мер, Інтэрполу.

Адносіны з БеларуссюПравіць

3 студзеня 1992 Французская Рэспубліка афіцыйна прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 25 студзеня 1992 года. У сакавіку 1992 года ў Парыжы адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь, у маі 1992 г. — Пасольства Францыі ў Мінску. 11-13 ліпеня 1996 г адбыўся візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў Францыю — першы афіцыйны візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў краіны далёкага замежжа, у ходзе якога быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве і паразуменні паміж краінамі. У Нацыянальным сходзе Францыі ў кастрычніку 1993 г. была створана парламенцкая група дружбы «Францыя — Беларусь». У 2012 — 2019 гг.. паслом Беларусі ў Францыі быў Павел Латушка. Развіваецца супрацоўніцтва пародненых гарадоў Беларусі і Францыі: Мінск — Ліён, Гомель — Клермон-Феран, Гродна — Лімож, Магілёў — Вілербан, Брэст — Брэст.

Узброеныя сілы і паліцыяПравіць

 
Віды французскіх войскаў

У цэлым Францыя з’яўляецца адной з нешматлікіх краін, у складзе ўзброеных сіл якой ёсць амаль поўны спектр сучаснай зброі і ваеннай тэхнікі ўласнай вытворчасці — ад стралковай зброі да ўдарных атамных авіяносцаў.

Францыя таксама з’яўляецца краінай-уладальніцай ядзернай зброі. Афіцыйна пазіцыяй французскага ўрада было стварэнне «абмежаванага ядзернага арсеналу на мінімальна неабходным узроўні». На сённяшні дзень гэты ўзровень складае чатыры атамных падводных лодкі і каля ста самалётаў з ядзернымм ракетамі.

У рэспубліке дзейнічае кантрактная сістэма прахаджэння службы і адсутнічае воінская павіннасць. Ваенны персанал, якія ўключае ў сябе ўсе падраздзяленні, складае каля 270 тыс. чалавек. Пры гэтым паводле рэформы, распачатай прэзідэнтам рэспублікі Нікаля Сарказі, з арміі павінна быць звольнена 24 % служачых, у асноўным на адміністрацыйных пасадах.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПравіць

 
Рэгіёны Францыі, 2016

Францыя падзяляецца на 18 рэгіёнаў (фр.: régions), з якіх 13 знаходзяцца ў Еўропе (12 — кантынентальная Францыя, і 1 — востраў Корсіка) і 5 з’яўляюцца заморскімі тэрыторыямі. Рэгіён уяўляе сабой пэўную тэрыторыю, якая характарызуецца ўласнай культурай ці сацыяльнай ідэнтычнасцю. Краіна да 2016 года была падзелена на 26 рэгіёнаў (21 + Корсіка + 4 заморскіх). У 2014 быў зацверджаны новы адміністрацыйны падзел, які ўступіў у сілу ў пачатку 2016. Адміністрацыйныя адзінкі былі ўзбуйнены і цяпер метрапольная Францыя дзеліцца на 13 рэгіёнаў (разам з Корсікай). Да 4-х заморскіх рэгіёнаў быў дададзены пяты — Маёта.[2]

Французскія рэгіёны падзяляюцца на 100 дэпартаментаў. Усяго ў Францыі існуе 5 узроўняў адміністрацыйнага падзелу: за дэпартаментамі ідуць акругі, кантоны і камуны.

Зноскі