Папоўка (Слаўгарадскі раён)

аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Папо́ўка[2] (трансліт.: Papoŭka, руск.: Поповка) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Папоўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
132 м
Колькасць двароў
78[1]
Насельніцтва
196[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213260
Аўтамабільны код
6
Папоўка на карце Беларусі ±
Папоўка (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Папоўка (Слаўгарадскі раён)
Папоўка (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Папоўка (Слаўгарадскі раён)

Гісторыя правіць

Паводле архіўных матэрыялаў, належала Слаўгараду, цэрквам Раства Багародзіцы і Міколы Цудатворцы. У 1796 было 9 двароў. У 1851 праз вёску была пракладзена частка шашы Масква — Варшава[3].

Геаграфія правіць

Аграгарадок знаходзіцца за 8 км у напрамку на паўднёвы захад ад Слаўгарада, за 76 км ад Магілёва[4], каля аўтамабільнай дарогі Р43. У напрамку на паўночны ўсход ад Папоўкі працякае рака Пясчанка.

Насельніцтва правіць

  • 2011 год — 196 чалавек[1]
  • 2010 год — 192 чалавекі
  • 2000 год — 164 жыхары, 71 двор[4]
  • 1999 год — 166 чалавек

Інфраструктура правіць

У вёсцы працуюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі клуб, сельская бібліятэка, ДУА «Васькавіцкая сярэдняя школа», ДУА «Папоўскі яслі-сад», комплексны прыёмны пункт, крама, закусачная, цэх перапрацоўкі а. Папоўка[1].

Памятныя мясціны правіць

Зноскі

  1. а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 576.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 357.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 28. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-74. Выданне 1981 г. (руск.)

Спасылкі правіць