Параўнанне эсперанта і інтэрлінгвы

Параўнанне эсперанта і інтэрлінгвы Эсперанта і інтэрлінгва з'яўляюцца штучнымі мовамі, якія маюць розныя пункты гледжання на тое, якім павінна быць найлепшае вырашэнне для міжнароднай дапаможнай мовы. Хаця абедзве мовы класіфікуюцца як дапаможныя мовы, інтэлектуальныя базы эсперанта і інтэрлінгвы вельмі непадобныя, і магчыма сказаць, што кожная з моў з'яўляецца паспяховай, непадобнай да іншай мадэллю міжнароднай дапаможнай мовы, але сярод прыхільнікаў гэтых моў існуе схільнасць да крытыкі іншай мовы з свайго пункту гледжання (напрыклад, судзіць інтэрлінгву з кропкі гледжання ідэалаў эсперанта і наадварот).

Інтэлектуальны фон правіць

Нельга сказаць, што ўсе прыхільнікі эсперанта ці прыхільнікі інтэрлінгвы, маюць аднолькавыя ідэі, меркаванні не падобныя да меркаванняў Л. Л. Заменгофа і Аляксандра Гоўда таксама маюць вялікі ўплыў сярод эсперантыстаў і прыхільнікаў інтэрлігвы. На думкі Заменгофа ўплывалі шматлікія ідэі 19 стагоддзя, ад пазітывізму да ўтапічнага інтэрнацыяналізму, эсперанта, паводле думак Заменгофа, з'яўляецца тэарэтычна нейтральным інструментам для зносін, і гэта магло б быць карысным для распаўсюджвання ідэалістычных прынцыпаў: у пачатку філасофіяй Заменгофа быў гамаранізм, а пасля філасофіяй стала ўнутраная ідэя эсперанта, гэтая ўнутраная ідэя таксама з'яўляецца важнай у многіх з прапаноў мовы:

  • Еўрапейскі характар эсперанта з'яўляецца выпадковым, але магчыма знайсці нейкія характарыстыкі мовы ва ўсходніх мовах
  • Эсперанта ў ідэале, з'яўляецца другой мовай для ўсіх, замяняючы ўсе іншыя мовы ў міжнародных зносінах.
  • Існуе барацьба паміж фінвенкізмам, які прагназуе канчатковую перамогу эсперанта і раўмізмам, прыхільнікі якога гавораць, што не трэба чакаць шырокага распаўсюджвання эсперанта ў хуткім часе, але трэба захоўваць сённяшні стан мовы.
  • Стварэнне ўнутранай культуры з'яўляецца важнай справай для многіх эсперантыстаў.

У сярэдзіне 20 стагоддзя, калі Гоуд кіраваў развіццём інтэрлінгвы, ідэалы, якія ўтрымлівала эсперанта, ўжо выглядалі наіўнымі, Гоуд жа прапанаваў рамантычны і непазітыўны пункт гледжання: Мовы з'яўляюцца аспектам народнай культуры, а не інструментам для дасягнення мэты, ідэалогія не можа быць звязана з мовай, за выключэннем штучных выпадкаў. Гэта значыць, што згодна яго пункту гледжання, міжнародная мова, заснаваная на мадэлі эсперанта немагчыма, ці што яшчэ горш, дасягнуць стана з такой міжнароднай мовай магчыма толькі пад прымусам. Гоуд лічыў, што універсальная мова павінна мець універсальную культуру, якая зараз не існуе і не з'яўляецца неабходнай.

З другога бока, Гоуд лічыў, што іншы гатунак міжнароднай мовы, не універсальны, і не нейтральны культурна, з'яўляецца магчымым.

Лёгкасць вывучэння супраць зразумеласці правіць

Эсперанта і інтэрлінгва вельмі адрозніваюцца па сваім мэтам. Эсперанта накіравана быць другой роднай мовай для ўсіх, якую кожны можа лёгка вывучыць, інтэрлінгва, наадварот, блізкая да індаеўрапейскіх моў, ці нават да кантралюемых моў, хаця эсперанта магчыма лягчэй вывучыць, эсперантысты галоўным чынам маюць намер мець зносіны з іншымі эсперантыстамі, інтэрлінгву наадварот, можа зразумець носьбіт мовы лацінскай групы, калі ён гатовы зрабіць гэта.

Слоўнікавы склад правіць

Слоўнікавы склад абодвух моў галоўным чынам запазычаны з моў лацінскай, германскай і славянскай груп.

Хаця большая частка словаў у эсперанта і інтэрлінгве запазычаны галоўным чынам з еўрапейскіх моў, яны бяруць словы таксама і з іншых моў, калі словы гэтых моў з'яўляюцца больш інтэрнацыянальнымі. У інтэрлінгве аддаюць перавагу этымалагічнай вернасці, і запазычваюць слова, якое мае найбольш агульную форму ў прынамсі трох розных мовах (У інтэрлінгве разглядаюць іспанскую партугальскую мовы як адну). Эсперанта аддае перавагу рэгулярнасці, і з-за гэтага не рпызнае формы словаў у еўрапейскіх мовах.

У эсперанта, каб стварыць новае слова, аддаюць перавагу зліянню двух ці большай колькасці каранёў, якія ўжо існуюць у эсперантскім слоўніку, перад тым, як пазычыць слова ў іншых мовах. Інтэрлінгва не робіць гэта.

Граматыка і словаўтварэнне правіць

Абедзве мовы маюць рэгулярную граматыку. Але інтэрлінгва не мае дапасавання прыметнікаў, ні суфіксаў ні прэфіксаў, і з-за таго граматычная структура яе назоўнікаў і прыметнікаў з'яўляецца марфалагічна прастой.

Карані словаў у інтэрлінгве базуюцца на так званых "Кантралюемых мовах": французскай, італьянскай, іспанскай, англійскай, нямецкай і рускай. Гэтыя мовы ўжываюцца з мэтай выбраць найбольш распаўсюджаныя словы. Эсперанцкія карані таксама пазычаюцца з тых жа самых моў, але ў эсперанта, замест таго, каб ужываць словы з галоўных еўрапейскіх моў, ствараюць свае ўласныя словы з ужо існуючых каранёў.

Напрыклад, слова "malsanulejo" у эсперанта cкладзена з 4 розных каранёў (mal-san-ul-ej-o), у інтэрлінгве сінонімам гэтага слова з'яўляецца hospital, гэтае слова пазнаецца носьбітамі асноўных еўрапейскіх моў, з-за падабенства з адпаведнымі словамі ў гэтых мовах (іспанскае: Hospital, англійскае: Hospital, французскае: Hôpital. Наступная табліца дэманструе розніцу ў стварэнні словаў у эсперанта, інтэрлінгве, іспанскай і англійскай мовах.

Эсперанта Інтэрлінгва Іспанская мова Англійская мова
sana san sano, saludable healthy
sano sanitate salud health
malsana malade enfermo sick, unhealthy
malsano maladia enfermedad, afección, padecimento malady, illness, disease
malsanulejo hospital hospital hospital
saniĝi recovar recuperarse (de la enfemermedad), sanarse(de la enfermedad) to become healthy, recover
sanigi curar curar to make healthy, cure
malsaniĝi cader malade enfermar, desmejorar (en Salud) to become sick, fall ill

Арфаграфія правіць

Арфаграфія эсперанта з'яўляецца цалкам фанетычнай і натхнілася арфаграфіяй моў лацінскай групы. Інтэрлінгва наадварот, ужывае арфаграфічную сістэму сваіх моў-крыніц (лацінскія, германскія і славянскія мовы), з-за чаго арфаграфія інтэрлінгвы больш шырокая, чым арфаграфія эсперанта. Гэта з'яўляецца прычынай таго, што арфаграфія інтэрлінгвы не з'яўляецца цалкам фанетычнай, але разам з тым, з'яўляецца больш пазнавальнай носьбітамі моў-крыніц.

Напрыклад, эсперанцкае слова "Kontakto" і слова з інтэрлігвы "Contacto" маюць адзін сэнс і вымаўляюцца аднолькава, але напісаны яны па-рознаму, таму што арфаграфія ў эсперанта прасцейшая: кожная літара мае сваю ўласную фанему. Інтэрлінгва не заўсёды ўжывае гэты закон, галоўным чынам з-за таго, што "c" і "g" маюць сільны і слабы гук. З-за гэтага інтэрлінгву цяжэй вывучыць тым, хто не валодае мовамі лацінскай групы ці англійскай, але з другога бока мова лягчэй чытаецца і разумеецца асобамі, якія валодаюць гэтымі мовамі.

Выразнасць правіць

Прыхільнікі інтэрлінгвы гавораць,што іх мова не толькі захоўвае натуральны выгляд заходніх моў, але таксама шматлікія і тонкія значэнні іх словаў. Інтэрлінгва натуральным чынам бярэ пачатак з моў лацінскай, германскай і славянскай груп, і з-за гэтага валодае іх выразнасцю. З другога боку, эсперантысты лічаць, што дзякуючы ужыванню афіксаў і з-за гібкага парадку слоў, эсперанта з'яўляецца такой жа выразнай, як інтерлінгва, ці якая-небудзь натуральная мова, і разам з тым больш нейтральнай.

Колькасць носьбітаў правіць

Многія валодаючыя эсперанта асобы прызнаюць, што эсперанта з'яўляецца толькі мовай, створанай ў пазамінулым стагоддзі і якая мае больш чым некалькі тысяч носьбітаў. Толькі адна іншая штучная мова пераўзышла гэты рэкорд: Валапюк які магчыма меў 200000 носьбітаў у 1890 годзе. Хаця адсутнічаюць пэўныя падлікі, звычайна колькасць носьбітаў эсперанта падлічваюць паміж 200000 і 3 мільёнамі асоб. Колькасць асоб, размаўляючых на інтэрлінгве, значна меней, чым размаўляючых на эсперанта, звычайна лічыцца, што іх недзе паміж 100 і 1500.

Трэба адзначыць, што сапраўдную колькасць носьбітаў штучнай мовы цяжка падлічыць, таму што цяжка дакладна ведаць, якая асоба з'яўляецца носьбітам пэўнай штучнай мовы, а якая не: ці толькі тыя хто вольна размаўляюць на гэтай мове, ці толькі тыя асобы, якія часта размаўляюць на мове. Эсперанта з'яўляецца адзінай штучнай мовай, якая мае носьбітаў, для якіх гэтая мова з'яўляецца роднай. Іх колькасць знаходзіцца паміж 200 і 2000.