Піянерскі парк (Мінск)

(Пасля перасылкі з Парк Марата Казея)

Піяне́рскі парк[1], або парк Мара́та Казе́я — парк у Мінску, размешчаны на левым беразе р. Свіслач на скрыжаванні вуліц Янкі Купалы і Куйбышава[1].

Піянерскі парк
Помнік Марату Казею ў парку
Помнік Марату Казею ў парку
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Дата заснавання19481950 
АрхітэктарІгар Мікалаевіч Рудэнка
Размяшчэнне
53°54′32″ пн. ш. 27°33′53″ у. д.HGЯO
Піянерскі парк (Мінск) (Мінск Цэнтр)
Піянерскі парк
Піянерскі парк
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Закладзены ў 19481950 гадах (арх. І. Рудэнка) на месцы жылой забудовы, разбуранай у гады Вялікай Айчыннай вайны. Да арганізацыі Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага ў 1960 годзе выкарыстоўваўся як дзіцячы[1].

 
Парк з набярэжнай Свіслачы

7 лістапада 2014 года, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, у парку адкрылася варкаўт-пляцоўка[2].

Апісанне

правіць
 
Цэнтральная алея

Плошча складае 7,1 га. Растуць 26 відаў драўняных парод, сярод якіх шмат каштоўных хвойных (піхты сібірская і аднаколерная, елка калючая, туя заходняя) і ліставых (ліпа драбналістая, клёны серабрысты і вастралісты, граб звычайны, конскі каштан звычайны, дуб чырвоны). У цэнтры парку пастаўлены помнік Герою Савецкага Саюза піянеру Марату Казею (1959, скульптар С. Селіханаў, арх. В. Волчак)[1].

Зноскі

  1. а б в г Пионерский парк // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.
  2. Фотофакт: в парке Марата Казея открылась новая воркаут-площадка

Літаратура

правіць
  • Пионерский парк // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.

Спасылкі

правіць