Ігар Мікалаевіч Рудэнка
Ігар Мікалаевіч Рудэнка (29 лістапада 1912, Мінск — 2 студзеня 1977) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1956).
Ігар Мікалаевіч Рудэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лістапада 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1977 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1956) |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1938 годзе.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.
Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1947 годзе. Працаваў начальнікам архітэктурна-планіровачнай майстэрні Мінгарвыканкама, кіраўніком Беларускага філіяла Усесаюзнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў гандлю, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, з 1958 па 1977 г. — кіраўніком сектара ландшафтнай архітэктуры ў ІБіА АН БССР, ІБіА Дзяржбуда БССР, БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: парк Перамогі (1945), інтэр’еры чыгуначнага вакзала (1946, у аўтарскім калектыве), радзільня па вул. Валадарскага (1947, у аўтарскім калектыве), 1-, 2-кватэрныя катэджы ў завулках Вайсковы і Омскі (1948), эксперыментальныя праекты схем комплекснага азелянення гарадскіх і прыгарадных тэрыторый Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Полацка, Наваполацка, Салігорска, Светлагорска (1960—1965, у аўтарскім калектыве), генеральная схема запаведных зон і ахоўных тэрыторый БССР (1971—1974, у аўтарскім калектыве).
Апублікавана больш за 50 навуковых прац па ландшафтнай архітэктуры і горадабудаўніцтве.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Руденко Игорь Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)