Парк імя Грэкавай Н.Р.
Парк імя Грэкавай Н. Р. — ландшафтны парк у Ленінскім раёне горада Мінска, размешчаны на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Малініна. З паўночнага боку да парку прымыкае мікрараён Серабранка, з паўднёвага — Чыжоўскае вадасховішча. З’яўляецца часткай гарадскога водна-зялёнага дыяметру[1].
Парк імя Грэкавай Н.Р. | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Размяшчэнне | |
53°51′04″ пн. ш. 27°36′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі раён |
Парк названы ў гонар Надзеі Грэкавай, якая з 1938 па 1947 гады з'яўлялася старшынёй Вярхоўнага Савета БССР[2]. Створаны па праекце архітэктараў У. Бачкова, С. Барысовіч, Б. Юрціна. Галоўная кампазіцыйна-планіровачная вось парку заснаваная на прадаўжэнні бульвара[1].
На тэрыторыі парку знаходзіцца Свята-Андрэеўскі храм. На беразе вадасховішча размешчана вяслярная база «Серабранка» ГУ «СДЮШАР па грэблі акадэмічнай».
У 2003 годзе пачалася рэканструкцыя парку. У парку створана кірмашовая плошча, ўстаноўлены адкрытая сцэна, дэкаратыўная статуя, размешчана плантацыя кветак.
Зноскі
- ↑ а б Серабранка // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Парк Надзеі Грэкава Архівавана 20 студзеня 2011.