Парк імя Уга Чавеса

Парк імя Уга Чавеса (руск.: парк имени Уго Чавеса) — парк у Фрунзенскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Каменнагорскай, Лідскай, Калеснікава, Казіміраўскай[1].

Парк імя Уга Чавеса
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Размяшчэнне
53°55′10″ пн. ш. 27°25′52″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск
РаёнФрунзенскі раён
Парк імя Уга Чавеса (Беларусь)
Парк імя Уга Чавеса
Парк імя Уга Чавеса
Парк імя Уга Чавеса (Мінск)
Парк імя Уга Чавеса
Парк імя Уга Чавеса
Map

Гісторыя правіць

Стварэнне вялікай ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў жылым раёне Каменная Горка было прадугледжа генеральным планам Мінска 2010 года[2].

5 сакавіка 2013 года памёр Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, які быў вядомы як вялікі сябар Беларусі. Праз два дні пасля яго смерці старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька заявіў, што імем памерлага прэзідэнта плануецца назваць адну з вуліц у Каменнай Горцы. У свой час Чавес наведваў дом-новабудоўлю № 31 па вуліцы Казіміраўскай, дзе азнаёміўся з беларускімі тэхналогіямі ўзвядзення буйнапанэльных жылых дамоў, што дало штуршок маштабнаму супрацоўніцтву Беларусі і Венесуэлы ў будаўнічай сферы[2].

23 снежня 2013 года рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў імя Уга Чавеса было нададзена парку[1].

18 кастрычніка 2014 года адбылося ўрачыстае адкрыццё парку. На адкрыцці прысутнічалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыяс Нуньес і супрацоўнікі пасольства, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ергалі Булегенаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь До Ван Май, кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Барыс Васільеў, прадстаўнікі праўладных арганізацый «Белая Русь», БРСМ, іншых грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Мінска. Быў адкрыты памятны знак у гонар Уга Чавеса, вакол якога высокапастаўленыя госці і прысутныя высадзілі дрэвы[3].

У межах, адведзеных пад парк, вядзецца актыўнае будаўніцтва. Сама тэрыторыя парка не добраўпарадкавана і ўяўляе сабой пустку[2].

Парк імя Уга Чавеса плануецца добраўпарадкаваць у 2017 годзе. Запланавана размяшчэнне пляцовак для правядзення масавых мерапрыемстваў, 15 гандлёвых аб'ектаў, сезонных мабільных атракцыёнаў, стварэнне ўмоў для спартыўных заняткаў і адпачынку[4].

Зноскі

Спасылкі правіць