Парослава
Паро́слава[1] (трансліт.: Paroslava, руск.: Порослово) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 6 км ад Бярозы, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Парослава
|
Гісторыя
правіцьУ 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Картузскабярозаўскай воласці.
Найноўшы час
правіцьЗ 1915 акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Пружанскага павета Палескага ваяводства Польшчы, у Бяроза-Картузскай, з 1932 года ў Сялецкай гмінах.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года ва Углянскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1964 года вёска ў Бярозаўскім сельсавеце[2].
У 1970 годзе ў племсаўгасе «Прамень».
Планіроўка
правіцьПланіровачна складаецца з просталінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1897 — 258 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- 1905 — 263 жыхары.
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 21 двор, 45 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Паро́славэ
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх