Партрэт Кацярыны Астрожскай

Партрэт Кацярыны Астрожскай (польск.: Portret Katarzyny z Lubomirskich Ostrogskiej) — карціна невядомага аўтарства, створаная ў 1597 годзе, якая захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

невядома
Партрэт Кацярыны Астрожскай. 1597
Матэрыял алейныя фарбы і палатно
Нацыянальны музей у Варшаве
(інв. 157500 і 157500 MNW)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць
 
Дэталь ўбрання
 
Дэталь ўбрання

На палатне памерам 121,5×200 см намалявана шляхцянка Катажына Астрожская з Любамірскіх. Партрэт створаны ў год яе шлюбу з князем Янушам Астрожскім (1554—1620), кашталянам кракаўскім з 1593 года, ваяводам валынскім.

Жонка аднаго з заможных магнатаў паказана ганарлівай і непрыступнай. Кацярына Астрожская намалявана ў рост у касцюме іспанскай моды. З-пад багата аздобленага жамчужынамі галаўнога ўбору спадае доўгая накідка. Сукенка аліўкава-ружовага колеру з багата вышытымі арнаментальнымі ўзорамі расліннага і жывёльнага характару[1]. На плечы накінуты кароткі плашч-пелярына, падбіты футрам і аздоблены залатым шыццём і жамчужынамі. У левай руцэ княгіня трымае рукавічку і канец накідкі. Правая рука ляжыць на стале, які пакрыты чырвоным абрусам з залатымі матузамі. На стале — гадзіннік падарожнага тыпу і ключ ад яго як сімвал хуткабежнасці часу і абмежаванасці чалавечага жыцця[1].

Кампазіцыя партрэта пабудавана па дыяганальна-цэнтрычнай схеме, прыкладна такой, якая ў аснове партрэтаў Кацярыны Слуцкай і Мельхіёра Гедройца. Мастак шмат увагі аддаў паказу цудоўна вышытай сукенкі, атрыбутаў княжацкай улады — кароны і герба. Вытанчаны застылы твар прыгожа мадэліраваны складаным колерам. Блізкасць да партрэта Кацярыны Слуцкай праяўляецца і ў рэнесансна-маньерыстычным разуменні чалавека. Постаць і твар трактаваны вялікімі плоскасна-дэкаратыўнымі плямамі і нагадваюць «пастэльны, крыху прыглушаны ў колеры габелен»[1][2].

Мастак па звычаю таго часу укладваў шмат сімвалічнасці ў партрэт. Напрыклад, на чатырохпольным шчыце паказаны гербы сваякоў Кацярыны: бацькоў Любамірскіх (Шранява) і Браніцкіх (Грыф) і бабуль — Барбары з Грушоўскіх  (ВД) (Грусой) і Катажыны з Котвічаў  (ВД) (Котвіч)[3]. У кульмінацыі княжацкай мітры Астрожскага вялікае значэнне мае дэкаратыўнае адзенне мадэлі[3]. Сімволіку матываў гафту грунтоўна асэнсавала Ванда Дрэчка ў 1967 годзе[4]. Гэта своеасаблівы вясельны тост для маладой жанчыны, таму што змяшчае элементы, якія адносяцца да сферы кахання і шлюбу з усімі яго аспектамі[3].

Выстаўкі

правіць
  • Galeria Sztuki Dawnej, 2023-01-27 — 2023-01-27
  • Rządzić i olśniewać. Klejnoty i jubilerstwo w dawnej Polsce w XVI i XVII w, 2019-05-29 — 2019-08-04, Zamek Królewski w Warszawie, Plac Zamkowy 4, 00-277 Warszawa

Зноскі

  1. а б в Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. С. 208
  2. Dobrowolski T. Polskie malarstwo portretowe, s. 82
  3. а б в Portret Katarzyny z Lubomirskich Ostrogskiej (post 1580-ca 1611) (польск.)
  4. Portrety osobistości 1967, s.141-2

Літаратура

правіць
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. С. 208
  • Dobrowolski T. Polskie malarstwo portretowe, s. 82