Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (П. К. Макараў)
Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Казлоўшчынскага, Жалудоцкага, Лідскага, Шчучынскага раёнаў. 15 ліпеня 1944 года брыгада (522 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Шчучынскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 522 партызаны (15.7.1944) |
Дыслакацыя | Дзятлаўскі Казлоўшчынскі, Жалудоцкі, Лідскі, Шчучынскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Склад
правіцьБрыгада была створана на базе:
Таксама ў склад брыгады ўваходзіў:
- атрад імя Панамарэнкі.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісары
правіць- В. Я. Сашнёў (загінуў);
- М. М. Белякоў.
Начальнік штабы
правіць- С. П. Дабравольскі.
Гісторыя
правіцьУ снежні 1943 — лютым 1944 гадоў партызаны падарвалі 31 эшалон, 8 мастоў, знішчылі 16 аўтамашын, маёнтак, зрабілі налёты на ваенныя аб'екты і гарнізоны ў райцэнтры Дзятлава і вёсцы Зачэпічы. У час карнай аперацыі супраць партызан Шчучынскай зоны (7—15.6.1944) вялі абарончыя баі, у ноч на 11 чэрвеня прарвалі блакаду і выйшлі ў Гарадзішчанскі раён. Атрад імя Варашылава ўдзельнічаў у прарыве блакады ў складзе Ленінскай партызанскай брыгады ў снежні 1942 года. У жніўні 1943 года на чыгуначных участках Ліда — Баранавічы, Ліда — Масты, падарваў больш за 600 рэек. У ліпені 1944 года брыгада сумесна з артдывізіёнам Чырвонай Арміі каля райцэнтра Казлоўшчына перарэзала нямецкім войскам шлях да адступлення, захапіла пераправу на рацэ Шчара.
Зноскі
- ↑ арганізаваны ў Лідскім раёне ў сакавіку 1942 года, ў снежні аб'яднаны з 21-м атрадам і ўключаны ў склад Ленінскай партызанскай брыгады, з чэрвеня 1943 года ў склад партызанскай брыгады імя С. М. Кірава
- ↑ арганізаваны ў жніўні 1943 года
- ↑ арганізаваны ў красавіку 1942 года
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.