Паскаральнік з сустрэчнымі пучкамі

Паскара́льнік з сустрэ́чнымі пучка́мі, кала́йдар — устаноўка, у якой ажыццяўляюцца сутыкненні сустрэчных пучкоў зараджаных часціц, паскораных электрычным полем да высокіх энергій; адзін з паскаральнікаў зараджаных часціц.

Ужываюцца паскаральнікі з сустрэчнымі электрон-пазітроннымі, электрон-пратоннымі, пратон-пратоннымі і пратон-антыпратоннымі пучкамі.

Бываюць цыклічныя (найбольш пашыраны) і лінейныя. Маюць мішэнь — пучок часціц ад другога паскаральніка ці другі пучок ад гэтага ж паскаральніка; для павелічэння шчыльнасці пучкоў часціц — спецыяльныя накапляльныя кольцы, дзе назапашваюцца і адна- ці шматразова сутыкаюцца зараджаныя часціцы.

Найбольш эфектыўна пераўтвараюць энергію паскораных зараджаных часціц у энергію спакою новых элементарных часціц. Напрыклад, існуе паскаральнік[ru], дзе электроны (ці пазітроны) з энергіяй 30 ГэВ сутыкаюцца з пратонамі з энергіяй 800 ГэВ, у выніку могуць атрымлівацца часціцы з масай спакою да 300 ГэВ (г. Гамбург, Германія).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць