Пацір са Слуцка — царкоўная срэбная чаша (пацір) са Слуцкага Троіцкага манастыра.

Пацір са Слуцка
Матэрыял серабро, пазалота, эмаль
Тэхніка залачэнне
Памеры 22 см ×  см
Слуцкі краязнаўчы музей і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Гісторыя

правіць

Прынесены ў якасці падарунка Слуцкаму Троіцкаму манастыру князем Юрыем III Алелькавічам у 1580 годзе, аб чым сведчыў падарункавы надпіс, выгравіраваны на адваротным баку ножкі: «Юрій Юріевич Олелко кніажа Слуцкое ЯФП [што азначае 1580 год ] До мон(ас)тира светое Троици Архіма(ндрыі) Слуцкое».

У 1860-я гады, пры перавозе манастырскіх каштоўнасцей у Мінск, гэты надпіс стаў падставай, з-за чаго пацір разам з архімандрытавым посахам і Евангеллем Юрыя Алелькі быў астаўлены ў Слуцку.

Разам з посахам і Евангеллем ён экспанаваўся на Маскоўскай археалагічнай выстаўцы 1889 года. У самім жа манастыры

Пацір з’яўляўся манастырскай маёмасцю да 1920-х гадоў, потым трапіў у збор Слуцкага краязнаўчага музея, адтуль у Беларускі дзяржаўны музей у Мінску, а падчас Вялікай Айчыннай вайны разам з многімі іншымі быў страчаны.

Апісанне

правіць
 
Слуцкі пацір. Малюнак Д. Струкава

Вышыня чашы складала 22 сантыметры. Пацір вызначаецца кампазіцыйнай ураўнаважанасцю і дэкаратыўнай стрыманасцю. Ён зроблены са срэбра з наступным залачэннем. шасціляпёсткавай разеткі. Унутры чаша была пазалочаная, а звонку дэкарыраваная філіграннымі расліннымі і геаметрычнымі арнаментальнымі выявамі.

Мяркуючы па малюнку Д. Струкава, пацір гэты дэкор быў зроблены эмаллю. Чорныя, зялёныя і шэраватыя арнаментальныя матывы выдатна спалучаліся з яго залацістай паверхняй. У арнаменце побач з гатычнымі крыжападобнымі кветкамі сустракаліся кветкі на сцяблінках з невялікімі лісточкамі. Такога характару кветкі ёсць і на абкладах беларускіх абразоў. Гэты матыў асабліва характэрны для Беларускага Палесся.

Паходжанне

правіць

Польская даследчыца Марыя Каламайска-Сайд адносіць пацір да вырабаў майстроў польскай Кракаўскай мастацкай школы, выказваючы згоду з аналагічным меркаваннем Юзафа Смалінскага, які вывучаў слуцкую старасвеччыну на пачатку XX стагоддзя. Слуцкі пацір, якому ўласцівы стылёвыя прыкметы позняй готыкі, у многім падобны на захаваўшыяся творы кракаўскіх ювеліраў XVXVI стагоддзяў. У Слуцк ён мог трапіць разам з дачкой кракаўскага ваяводы Станіслава Танчынскага Кацярынай, якая ў 1558 годзе стала жонкай князя Юрыя II Алелькавіча. Таксама пацір мог быць спецыяльна замоўленым у Кракаве, з якім у Слуцка меліся дынастычныя і культурныя сувязі.

Аднак пацір са Слуцку ў адрозненне ад польскіх мае больш строгія формы, акрамя таго ў Слуцку ў XVIXVIII стагоддзях майстроў апрацоўкі металаў, у тым ліку і каляровых, было дастаткова, таму пытанне аўтарства чашы дагэтуль застаецца адкрытым.

Літаратура

правіць
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.

Спасылкі

правіць