Паштовая станцыя (Паграбенка)

Паштовая станцыя - помнік архітэктуры неаготыкі. Знаходзіцца каля в. Паграбёнка (Сенненскі раён) на аўтамагістралі КіеўСанкт-Пецярбург. Пабудаваная ў канцы 1840-х гадоў паводле ўзорнага праекту станцыйных дамоў трэцяга разраду (зацверджаны ў 1846 г.). Захаваліся: будынак паштовай станцыі (станцыйны дом), флігель для фурманаў, свіран, хлеў, стайня (часткова перабудаваная) і цагляная агароджа, у якой былі два сіметрычна размешчаныя праезды (адзін замураваны). Цяпер у будынку станцыйнага дома размешчаная лінейная дарожная служба. Помнік рэспубліканскага значэння.

АрхітэктураПравіць

Станцыйны дом павернуты галоўным фасадам да дарогі; разам з агароджай ён стварае франтальную кампазіцыю. Дом прамавугольны ў плане, з восевым падоўжаным размяшчэннем двухкамерных сенцаў; па баках іх былі пакоі для праезджых і кватэра наглядчыка. Аконныя праёмы і ўваходны партал стральчатыя. Над уваходам — невялікая навісь, якую падтрымліваюць літыя чыгунныя кранштэйны. Сцены будынку раскрапаваныя прамавугольнымі філёнгамі, дэкарыраваныя стральчатымі нішамі.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць