Паўднёва-Усходні Сулавесі

Паўднёва-Усходні Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Tenggara) — правінцыя на паўднёвым усходзе вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 38 140 км². Насельніцтва (2014 г.) - 2 417 962 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Кендары.

Паўднёва-Усходні Сулавесі
індан.: Sulawesi Tenggara
Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Кендары
Дата ўтварэння 23 верасня 1964
Губернатар Lukman Abunawas[d]
Афіцыйныя мовы інданезійская мова
Насельніцтва 2 417 962 (2 014)
Нацыянальны склад бугі (19%), бітунгцы (25.43%), муна (15%)
Канфесійны склад Іслам (95%)
Плошча 38 140 км²
Вышыня
над узроўнем мора
61 м
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 ID-SG
Паштовыя індэксы 93111 - 93963
Код аўтам. нумароў DT
Афіцыйны сайт
Дэвіз Bolimo Karo Somanamo Lipu (Кожны павінен абараніць агульнае)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Правінцыя Паўднёва-Усходні Сулавесі займае паўднёва-усходнюю ўскраіну вострава Сулавесі, а таксама бліжнія астравы Бутон, Вавоні, Кабаэна, Муна, Туканг-Бесі і інш. Значная частка тэрыторыі пакрыта гарамі і пагоркамі, на схілах якіх захаваліся першародныя лясы з рэдкімі відамі флоры і фаўны. На поўдні вылучаецца рэгіён з вапняковымі глебамі і саваннамі. Каля ўзбярэжжа Сулавесі і астравоў шмат каралавых рыфаў.

На поўначы Паўднёва-Усходняга Сулавесі здабываюць нікель. На ўсходзе ад вострава Сулавесі вядзецца здабыча нафты іншаземнымі кампаніямі. На востраве Бутон маюцца багатыя запасы высокаякаснага прыроднага асфальта.

Клімат субэкватарыяльны пасатны, у гарах пераходны да ўмеранага. Сярэдняя гадавая тэмпература амаль не змяняецца на працягу года і ў нізінах трымаецца каля +28 °C. Найбольш вільготныя месяцы прыпадаюць на лістападсакавік.

Гісторыя

правіць

У XIV ст. на востраве Бутон склалася асобная дзяржава, заснаваная дынастыяй яванскага паходжання. У 1542 г. яе валадары прынялі іслам і тытул султанаў. У 1667 г. Бутонскі султанат трапіў у залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. увайшоў у склад незалежнай Інданезіі. У 1964 г. была сфарміравана правінцыя Паўднёва-Усходні Сулавесі.

Насельніцтва

правіць

Рост насельніцтва ў Паўднёва-Усходнім Сулавесі[2]:

1971 1980 1990 1995 2000 2010 2014
714 120 942 302 1 349 619 1 586 917 1 821 284 2 232 586 2 417 962

Этнічны склад насельніцтва правінцыі стракаты, прадстаўлены бугамі, бітунгцамі, муна, баджа, талакі. Большасць вернікаў спавядае іслам.

Эканоміка

правіць

Эканоміка правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі залежыць ад экспарту сырой нафты. Асноўныя спажыўцы — Кітай і Нідэрланды. Большасць насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай, накіраванай пераважна на спажыванне. Таварны характар маюць плантацыі дрэў, якія даюць каштоўную драўніну. У гарадах працуюць дробныя прадпрыемствы пераважна харчовага прызначэння.

Зноскі

  1. а б Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 3165.
  2. Badan Pusat Statistik

Спасылкі

правіць