Перніла Андэрсан

Перніла Марыя Тэрэза Андэрсан Дрэген (шведск.: Pernilla Maria Theresa Andersson Dregen; нар. 10 снежня 1974, Стакгольм) — шведская спявачка, прадзюсар, музыкант і аўтар песень.

Перніла Андэрсан
шведск.: Pernilla Maria Theresa Andersson Dregen
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 снежня 1974(1974-12-10) (49 гадоў)
Месца нараджэння Стакгольм,Швецыя
Краіна
Муж Dregen[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца
Інструменты вакал[d]
Жанры country pop[d]
Узнагароды
pernillaandersson.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трэнер па вакале ў тэлевізійнай праграме «Сапраўдны талент»[1].

Біяграфія правіць

Андэрсан скончыла Каралеўскую вышэйшую музычную школу ў Стакгольме са ступенню магістра. Пасля вучылася ў акадэміі балета ў Гётэбаргу.

З 1999 года выпусціла 10 сольных альбомаў. Пернілу намінавалі на прэмію Грэмі з яе англамоўным альбомам «Ashbury, the Apple»[2].

Андэрсан займаецца пытаннем захавання навакольнага асяроддзя Балтыйскага мора, таму яна ахвяравала частку прыбытку ад выпуску альбома «Give a damn in the water» на дабрачыннасць па выратаванні рыбы.

У 2011 годзе спявачка ўдзельнічала ў конкурсе песні Melodifestivalen[3]. У 2016 яна таксама ўдзельнічала ў гэтым конкурсе з песняй «Нeart Of Gold».

Перніла таксама займаецца сацыяльнымі пытаннямі, якія звязаны з гендарнай роўнасцю і гендарнай справядлівасцю, і з'яўляецца настаўнікам для маладых дзяўчат, якія хочуць трапіць у музычную індустрыю.

Дыскаграфія[1] правіць

  • 1999 — Маё Падарожжа
  • 2000 — Усе Ўсміхаюцца
  • 2004 — Cradlehouse
  • 2007 — Baby Blue
  • 2008 — Does you dog
  • 2009 — Ashbury, the Apple
  • 2010 — Z
  • 2011 — E-Deluxe
  • 2012 — Тры з паловай раяля, канцэрт
  • 2012 — Ва ўсім ёсць расколіна, менавіта так святло пранікае ў свет
  • 2016 — Tiggrinnan
  • 2017 — Вінтэрсангер з Манро

Зноскі