Плошча Працы (Гомель)
Плошча Працы — плошча ў цэнтральнай частцы Гомеля, на скрыжаванні праспекта Леніна і вуліцы Інтэрнацыянальнай.
Працы плошча Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Цэнтральны |
Працягласць | 115×85 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНазву плошча атрымала ў паслярэвалюцыйныя гады ў сувязі з тым, што там была ўсталявана чыгунная статуя працоўнага, якая сімвалізавала несакрушальную моц пралетарыяту. Скульптура была знесена з-за таго, што шкодзіла руху транспарту. У перыяд нарастання рэвалюцыйнага руху плошча была месцам масовак і сходаў рабочых многіх прамысловых прадпрыемстваў і чыгуначнага вузла горада. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут у святочныя дні праходзілі дэманстрацыі і мітынгі працоўных.
Перасякае вуліцы
правіцьПрылягаюць таксама вуліцы:
Забудова
правіцьСфарміравалася ў 1970-я гады. Функцыянальна плошча падзяляецца на 2 зоны: мемарыяльную і транспартную. На плошчы знаходзяцца грамадскія і жылыя будынкі. Паўночна-заходні бок плошчы фарміруе 4-павярховы будынак дарожна-будаўнічага каледжа (архітэктар А. Касякоў[1]), кампазіцыйная роля якога падкрэслена партэрам з зялёнымі пасадкамі і малымі архітэктурнымі формамі. Фронт забудовы паўночна-ўсходняга і паўднёва-ўсходняга бакоў складаюць чатырох- і пяціпавярховыя будынкі з аб’ектамі гандлю і абслугоўвання ў першых паверхах. Паўднёва-заходні бок завяршае высотны корпус інстытута «Дзіпражыўмаш».
Усходняя частка плошчы — яе мемарыяльная зона. Тут, паміж вуліцамі Ланге і Працоўнай, разбіты невялікі сквер, дзе на брацкай магіле савецкіх воінаў і падпольшчыкаў, якія загінулі ў 1943—44 гг., усталяваны помнік — скульптура салдата з апушчаным сцягам, запалены Вечны агонь.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Працы (Гомель)