Аляксандр Іванавіч Касякоў

(Пасля перасылкі з А. Касякоў)

Аляксандр Іванавіч Касякоў (нар. 12 мая 1914, г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Іванавіч Касякоў
Дата нараджэння 12 мая 1914(1914-05-12) (108 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1941 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 19451956 працаваў у Гомельскім філіяле інстытута «Белдзяржпраект», з 1957 года галоўны архітэктар Гомеля, з 1965 года кіраўнік мастацка-канструктарскіх майстэрняў, з 1968 кіраўнік архітэктурна-мастацкай майстэрні Гомельскага аблспажыўсаюза, у 1971—1973 гадах кіраўнік мастацкай майстэрні Гомельскага камбіната добраўпарадкавання[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражываў у Гомелі[2].

ТворчасцьПравіць

Асноўныя работы (усе ў Гомелі): будынкі ўпраўлення КДБ Гомельскай вобласці (1948), дарожна-будаўнічага тэхнікума (1952, у сааўтарстве), павільён на калгасным рынку (1949)[1], праекты Гомельскага машынабудаўнічага (1950), політэхнічнага (1952) тэхнікумаў[2], генплан Гомеля (1963, у аўтарскім калектыве), жылыя дамы па вул. Савецкай (1950)[1], Кірава (1956)[2] і па праспекце Леніна (1963)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Касякоў Аляксандр Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 2,0 2,1 2,2 Косяков Александр Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.) 

ЛітаратураПравіць