Плошча крыжакоў (Кржыжаўніцкая, чэшск.: Křižovnické náměstí) — плошча ў Празе, размешчананая на старамесцкім (правым) беразе Влтавы, недалёка ад Карлавага моста на Каралеўскім шляху  (руск.). Адна з самых маленькіх плошчаў у Празе, але пры гэтым з'яўляецца адным з самых наведвальных месцаў сталіцы. У Сярэднявеччы тут працякаў рукаў Влтавы, які аддзяляў Крыжацкі востраў, з якога ў 19 стагоддзі была перакінута скляпеністыя арка на старамесцкі бераг, што павялічыла паверхню плошчы каля маставой вежы. Востраў, а таксама плошча, названы ў гонар кляштара Ордэна крыжакоў з чырвонай зоркай на паўночным баку плошчы, які таксама займае частку вострава.

Касцёл Святога Сальватора на Плошчы крыжакоў

Гісторыя правіць

У 1231 годзе Святая Анежка Пржэмыслаўна заснавала пры касцёле Святога Гаштала шпіталь, які даваў прытулак бяздомным і даглядаў састарэлых і хворых людзей. Праз некалькі гадоў яна звярнулася да Папы Рыгора IX з просьбай прысвоіць гэтаму пражскаму шпіталю статус самастойнага ордэна. Папа выканаў просьбу Анежкі, і да чырвонага крыжа, які сімвалізаваў дабрачыннасць, дадалася шасціканцовая зорка такога ж колеру. І ордэн гаспітальераў стаў звацца Ордэнам крыжакоў чырвонай зоркі. Ордэн быў адзіным чэшскім царкоўным ордэнам, які ўзнік у перыяд крыжовых паходаў.

Сучаснае аблічча плошча набыла ў 1848 годзе, калі яна была прадоўжана за кошт таго, што былі закрыты захаваныя аркі Юдыціна моста, «Барадач» быў перанесены на сваё цяперашняе месца на набярэжную сцяну, адкрыты помніку каралю Карлу IV.

Апісанне правіць

 
Касцёл Святога Францыска Асізскага

Плошча ўяўляе сабой завершаны ансамбль, у якім, дзякуючы высокай мастацкай каштоўнасці кожнага складніка, гарманічна спалучаюцца барока і готыка. На паўночным баку плошчы стаіць касцёл Святога Францыска Асізскага  (руск.); вуглавы рызаліт суседняга кляштара крыжакоў уключае мур маставой вежы колішняга Юдыціна моста. Вузкая частка плошчы ўздоўж кляштара будынка мае паніжаны ўзровень, таму што знаходзіцца на арцы Юдыціна моста.

 
Касцёл Святога Сальватора

Усходні бок, фарміруе фасад касцёла Святога Сальватора  (чэшск.), які з'яўляецца часткай пражскага Клеменцінума. Уздоўж усходняга боку ідзе важны транспартны маршрут — трамвайная лінія ўздоўж набярэжнай і моцна загружаная аўтамабільная дарога.

 
Старамесцкая маставая вежа

Сярод іншых славутасцей плошчы вылучаюцца Старамесцкая маставая вежа і неагатычны помнік Карлу IV, створаны паводле мадэлі дрэздэнскага скульптара Эрнста Хэнеля.

 
Помнік каралю Карлу IV

Помнік адліты нюрнбергскім ліцейшчыкам Якабам Даніэлем Бургшмітам і павінны быў быць адкрыты ў 1848 годзе да 500-годдзя з дня заснавання Карлавага ўніверсітэта. З-за студэнцкіх хваляванняў падчас Славянскага кангрэса адкрыццё было адкладзена аж да студзеня 1851 года[1].

На восі брамы маставой вежы стаяў у мінулым вінаградарскі або вінны слуп (упрыгожаны лазой) са статуяй св. Вацлава, які, паводле легенды даглядаў вінаграднікі свайго дзеда Баржывоя, першага апекуна вінаграднай лазы ў Чэхіі, і ўласнымі рукамі рабіў віно для імшы. Барочны слуп, створаны Янам Іржы Бендлам у 1676 годзе, у 1847 годзе быў перанесены на паўночна-ўсходні бок плошчы, на вугал Крыжацкага касцёла, праз дарогу ад Клеменцінума.

Пры ўваходзе на мост стаяў вартаўнічы двухпавярховы домік для ахоўнікаў моста, калі ён быў часткай гарадскіх умацаванняў, ён адлюстраваны на адной з гравюр Дзітзлера, прысвечанай каранацыйнаму шэсцю Марыі Тэрэзіі.

Зноскі

  1. *VLČEK, Pavel, a kol. Umělecké památky Prahy. Staré město, Josefov. Praha : Academia, 1996. 640 s. ISBN 80-200-0563-3. S. 544.

Літаратура правіць

  • Antonín Ederer: Náměstí, trhy a plácky staré Prahy. Praha: Milpo, 2002, ISBN 80-86098-24-9.

Спасылкі правіць