Плюсы (аграгарадок)

аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Плю́сы[1] — аграгарадок у Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Плюсы. Цэнтр сельсавета Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 255 чал. (2010). Знаходзяцца за 26 км на поўнач ад Браслава, за 15 ад чыгуначнай станцыі Краслава.

Аграгарадок
Плюсы
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
255 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Аўтамабільны код
2
СААТА
2208870361
Плюсы на карце Беларусі ±
Плюсы (аграгарадок) (Беларусь)
Плюсы (аграгарадок)
Плюсы (аграгарадок) (Віцебская вобласць)
Плюсы (аграгарадок)

Гісторыя правіць

У гістарычных крыніцах Плюсы ўпершыню згадваюцца ў XVI ст. пад назвай Перасвеціца. На думку гісторыка А. Зіміна, адсюль паходзіў дзяржаўны і грамадскі дзеяч І. Перасветаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Плюсы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Паселішча было ўладаннем вялікіх князёў, цэнтрам невялікага нягродавага староства (дзяржавы, 8 валок), размешчаным на мяжы з Курляндыяй. Пад 1784 Плюсы згадваюцца як мястэчка («слабодка») з размешчаным побач панскім дваром. У XVIII ст. уладальнікі мясціны Сальмановічы збудавалі тут касцёл Святой Тройцы. У канцы XVIII ст. да касцёла належала 108 паселішчаў, у 1845 налічваліся 1544 вернікі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Плюсы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губерні, з 1843 у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У 1854 тут утварылася яўрэйская земляробчая калонія.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Плюсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 у мястэчку было 27 гаспадарак, касцёл, сінагога, пошта, крамы.

У 1939 Плюсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Відзаўскага раёна (з 1960 у Браслаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 тут было 110 двароў.

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У Плюсах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Plusy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 271.
  3. Шыдлоўскі К. Плюсы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 515.
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць