Плябань

вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Пляба́нь[1] (трансліт.: Pliabań, руск.: Плебань) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.

Вёска
Плябань
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 38 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222320
Аўтамабільны код
5
СААТА
6238817101
Плябань на карце Беларусі ±
Плябань (Беларусь)
Плябань
Плябань (Мінская вобласць)
Плябань

Геаграфія правіць

Плябань знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад цэнтра сельсавета Краснае і за 20 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна. Праз вёску цячэ рака Уша (прыток Віліі). Побач знаходзіцца прыпыначны пункт чыгункі «Ласі».

Гісторыя правіць

Назва вёскі паходзіць ад польскага plebania, як называлі дом каталіцкага ці ўніяцкага святара. У 1500 годзе вялікі князь Аляксандр Ягелончык заклаў у паселішчы драўляны каталіцкі храм, які абслугоўваў, галоўным чынам каталікоў найбліжэйшай вёскі Краснае. Гэты будынак згарэў падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1695 годзе на старым месцы быў пабудаваны новы драўляны храм, асвечаны ў імя Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Плябань апынулася ў складзе Расійскай імперыі ў Вілейскім павеце. У 1800 годзе пачалося будаўніцтва мураванага будынка храма, якое доўжылася да 1858 года.

Падчас паўстання 1863—1864 гадоў касцёл у вёсцы Плябань выкарыстоўваўся паўстанцамі з атрада Юліяна Бакшанскага ў якасці таемнага арсенала. Свой апошні бой яны прынялі каля вёскі Свечкі супраць карнага атраду расійскіх войск 4 сакавіка 1863 года. На старых могілках Плябані пахаваныя кіраўнік паўстання на Маладзечаншчыне і Вілейшчыне Юльян Бакшанскі, а таксама ягоныя аднадумцы і памочнікі — Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Панькоўскі і пятнаццацігадовы гімназіст Сулістроўскі. Пасля падаўлення паўстання касцёл быў закрыты царскімі ўладамі. У 1872 годзе храм быў перададзены Праваслаўнай Царкве і быў перабудаваны ў храм, які атрымаў назву Успенскага.

У выніку Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Плябань увайшла ў склад Польскай Рэспублікі, дзе ўваходзіла ў Маладзечанскі павет Віленскага ваяводства. У 1921—1939 гадах Успенская царква зноў функцыянавала як каталіцкая. З 1939 года Плябань у складзе БССР.

У савецкі перыяд Успенскі храм быў закінуты і ператварыўся ў руіны. У 1996 годзе перададзены праваслаўнаму прыходу, і адноўлены як праваслаўная царква.

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кляба́нь (за Кляба́нню). Кляба́ня (за Кляба́няй). Кляба́нія

Спасылкі правіць