Пол Роберт Мілграм (англ.: Paul Robert Milgrom; 20 красавіка 1948, Дэтройт, Мічыган) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2020) (разам з Робертам Уілсанам) за «удасканаленне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходніцтва іх новых фарматаў».

Пол Мілграм
англ.: Paul Milgrom
Дата нараджэння 20 красавіка 1948(1948-04-20) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта, навуковы работнік
Навуковая сфера эканоміка[1]
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Роберт Уілсан
Член у
Узнагароды
Сайт profiles.stanford.edu/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія Правіць

Нарадзіўся 20 красавіка 1948 года ў Дэтройце, штат Мічыган[6]. Яго бацька — Абрам Ісаак Мілграм (1914—1989)[7], выхадзец з Таронта, быў маляром[8][9]; маці — Ганна Ліліян Мілграм (народжаная Фінкельштэйн, 1917—1997) была хатняй гаспадыняй[10]. Бацькі паходзілі з сем’яў яўрэйскіх эмігрантаў з Расіі[11]. У сям’і расло чацвёра сыноў. Калі ён быў дзіцем сям’я пераехала ў Оўк Парк, дзе Пол скончыў сярэднюю школу.

Атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы з адзнакай у Мічыганскім універсітэце у 1970 годзе, ступень магістра навук па статыстыцы ў 1978 годзе ў Стэнфардскім універсітэце. Быў ганараваны доктарскай ступені (PhD) па бізнэсе ў Стэнфардскім універсітэце ў 1979 годзе.

Выкладчыцкую дзейнасць пачаў на пасадзе асістэнта-прафесара ў 1979—1981 гадах, асацыяваным прафесарам у 1981—1982 гадах, прафесарам у 1982—1983 гадах на факультэце эканомікі кіравання і прыняцця рашэнняў у Келагскай школе менеджменту пры Паўночна-Заходнім універсітэце. Затым выкладаў у Ельскім універсітэце у якасці запрошанага прафесара у 1982—1983 гадах, прафесара эканомікі і менеджменту ў 1983—1985 гадах, Уільямс Бразерс прафесара менеджменту і прафесара эканомікі ў 1985—1987 гадах. Пасля выкладаў у Стэнфардскім універсітэце на пасадзе прафесара эканомікі з 1987 года, дырэктара Стэнфардскага Інстытута тэарэтычнай эканомікі ў 1989—1991 гадах, Шырлі і Леанард Элі-малодшы прафесара гуманітарных і прыродазнаўчых навук з 1993 года, старэйшага навуковага супрацоўніка Стэнфардскага інстытута даследаванняў эканамічнай палітыкі з 2007 года[12].

У 1996 годзе прачытаў замест памерлага Уільма Вікры лекцыю на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі. Быў прэзідэнтам Міжнароднай заходняй эканамічнай асацыяцыі у 2007 годзе[12].

З’яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук з 1992 года, абраным членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 2006 года, членам з 1980 года, а ганаровым фела з 2020 года Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі, абраны фела Таварыства тэорыі гульняў з 2017 года, абраны фела групы па тэорыі фінансаў з 2017 года, фела Эканаметрычнага таварыства з 1984 года, членам Таварыства актуарыяў з 1974 года[12].

Сям’я Правіць

Другім шлюбам (з 2000 года) жанаты на Еве Меерсан Мілграм. Мае дваіх дзяцей ад першага шлюбу — Джошуа Терстан Мілграм і Элана Терстан Мілграм[12].

Узнагароды Правіць

За свае дасягненні быў неаднаразова узнагароджаны[12]:

  • 2007 — грант ад Нацыянальнага навуковага фонду за працу «Рынкавы дызайн»;
  • 2007 — Clarivate Citation Laureates;
  • 2008 — прэмія Эрвіна Плэйна Немерса ў галіне эканомікі;
  • 2012 — BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award па эканоміцы, фінансах і менеджменце;
  • 2014 — прэмія «Залаты гусь»;
  • 2015 — грант за працу «Дызайн аўкцыённага рынку» ад Нацыянальнага навуковага фонду;
  • 2017 — прэмія дэкана «за выбітны педагагічныя дасягненні ў галіне вышэйшай адукацыі» ад Школы гуманітарных і прыродазнаўчых навук Стэнфардскага ўніверсітэта;
  • 2017 — прэмія за інавацыйныя колькасныя прыкладання ад Чыкагскай таварнай біржы і Навукова-даследчага інстытута матэматычных навук;
  • 2018 — прэмія Джона Карці «за развіццё навукі» ад Нацыянальнай акадэміі навук ЗША;
  • 2020 — прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля[13].

Зноскі

Спасылкі Правіць