Помнік Уладзіміру Сцяпанавічу Амельнюку
Помнік Уладзіміру Сцяпанавічу Амельнюку — мемарыяльны знак у Мінску, размешчаны на плошчы Незалежнасці, каля Чырвонага касцёла. Устаноўлены ў 1980 годзе на месцы, дзе загінуў У. С. Амельянюк, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага камуністычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну. Аўтары знака — скульптар А. Анікейчык, архітэктар Ю. Градаў і Л. Левін.
Помнік | |
Помнік Уладзіміру Сцяпанавічу Амельнюку | |
---|---|
![]() | |
53°53′47″ пн. ш. 27°32′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Архітэктар | Юрый Міхайлавіч Градаў і Леанід Мендэлевіч Левін |
Дата пабудовы | 1980 год |
Апісанне
правіцьУяўляе сабой двухметровую глыбу чырвонага граніту з няроўнымі зрэзамі і шурпатай паверхняй. 3-пад яе нібы вырываецца падхоплены ветрам пачак лістовак са слядамі куль, выкананах з бронзы. На сцяне з чорнага паліраванага граніту, якая агінае мемарыяльны знак, — выявы факела і калючага дроту. Абапал гранітнага блока — пліты з імёнамі падпольшчыкаў. Мемарыяльны знак услаўляе мужнасць прадстаўнікоў беларускага друку, якія словамі веры, праўды і гневу ўзнімалі народ на барацьбу з захопнікамі.
-
Агульны выгляд
-
Удзельнікі выдання падпольнай газеты «Звязда»
Хадасевіч А. А.
Хадасевіч П. К.
Хадасевіч К. П.
Хадасевіч П. П.
Загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны -
Удзельнікі выдання падпольнай газеты «Звязда»
член Мінскага падпольнага гаркома КП(б)Б
Нікіфараў В. К.
Благаразумаў С. А.
Воранаў М. П.
Воранаў М. М.
Загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны -
Удзельнікі выдання падпольнай газеты «Звязда»
Грышын А. С.
Пупко Б.
Свірыдаў М. І.
Загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Літаратура
правіць- Л. Г. Лапцэвіч, А. П. Няхай. 143. Помнік Амельнюку Уладзіміру Сцяпанавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.