Археалагічныя помнікі

(Пасля перасылкі з Помнік археалогіі)

Археалагічныя помнікі — старажытныя прадметы, збудаванні, пахаванні, што захаваліся на зямной паверхні, пад зямлёй або пад вадой і з’яўляюцца аб’ектам археалагічных даследаванняў. Да археалагічных помнікаў адносяцца: выкапнёвыя прылады працы, зброя, упрыгожанні, паселішчы (стаянкі, селішчы, гарадзішчы), рэшткі жытлаў, гідратэхнічных збудаванняў, майстэрні, горныя выпрацоўкі, пячоры, старажытныя ўмацаваныя лініі (абарончыя валы, равы), дарогі, пабудовы на палях, малюнкі і надпісы, высечаныя на асобных камянях і скалах, старажытныя археалагічныя помнікі, пахаванні, надмагільныя і культавыя збудаванні (каменныя бабы, следавікі, ідалы, свяцілішчы і інш.). Археалагічныя помнікі — рэчавыя гістарычныя крыніцы, па якіх можна аднавіць мінулае чалавечага грамадства.

Гарадзішча старажытнага Турава перыяду ранняга сярэднявечча
Гарадзішча перыяду позняга сярэднявечча – новага часу ў Крэве

На Беларусі выяўлена каля 900 стаянак каменнага і бронзавага вякоў, каля 1500 гарадзішчаў і селішчаў ранняга жалезнага веку і інш.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць