Праліў Шакальскага

Праліў Шакальскага (руск.: Пролив Шокальского) — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне паміж востравам Бальшавік і востравам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (архіпелаг Паўночная Зямля).

Праліў Шакальскага
руск. Пролив Шокальского
Характарыстыкі
Шырыня19—56[1] км
Даўжыня106[1] км
Размяшчэнне
78°48′00″ пн. ш. 100°04′00″ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяМора Лапцевых
РаздзяляеВостраў Бальшавік і востраў Кастрычніцкай Рэвалюцыі 
Краіна
Суб’ект РФКраснаярскі край
Праліў Шакальскага (Расія)
Праліў Шакальскага
Праліў Шакальскага

Даўжыня праліва каля 106 км, шырыня 19—56 км. Найменшая глыбіня на фарватары 55 м. Берагі праліва абрывістыя, з ледавікамі. Большую частку года праліў пакрыты лёдам.

Праліў нанесены на карту ў 1913 годзе Гідраграфічнай экспедыцыяй на суднах «Таймыр» і «Вайгач»[2] і названы ў гонар географа, акіянографа і картографа Ю. М. Шакальскага.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць