Пратэсты супраць інтэграцыі з Расіяй

Пратэсты супраць інтэграцыі з Расіяй - палітычныя акцыі, якія адбыліся 7-29 снежня 2019 г. у Мінску і некалькіх абласных цэнтрах ў сувязі з перамовай паміж прэзідэнтам Беларусі і А. Лукашэнкай і прэзідэнтам Расіі У. Пуціным 7-8 i 20 снежня 2019 г. аб паглыбленай інтэграцыі абедзвух дзяржаў. Пратэсты праходзілі пераважна ў форме мітынгаў і ланцугоў сілідарнасці[1]. Частка ўдзельнікаў была аштрафавана, 13 атрымалі адміністратыўны арышт па арт.23.34 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях Рэспублікі Беларусь.

ПерадгісторыяПравіць

2 красавіка 1996 г. Беларусь і Расія заключылі пагадненне аб інтэграцыі, у выніку чаго было створана Саюзная дзяржава, але фактычна абедзве краіны захавалі свой сувярэнітэт. З таго часу ўрад РФ перыядычна вяртаўся да ідэі паглыблення інтэграцыі з РБ. У верасні 2019 г. урады Расіі і Беларусі дамовіліся аб распрацоўцы некалькіх практычных крокаў у галіне інтэграцыі ў форме 33 дарожных карт, у якіх разбіраліся пытанні сінхранізацыі заканадаўства РБ і РФ. Было прынята рашэнне аб сустрэчы лідараў РБ і РФ па пытанні ўзгаднення гэтых дарожных карт 7-8 снежня 2019 года.

Ход падзейПравіць

7 снежня 2019 года па закліку П. Севярынца мінчане, якія выступалі супраць інтэграцыі з Расіяй арганізавалі ланцуг ўздоўж праспекта Незалежнасці ў раёне Кастрычніцкай плошчы і потым прайшліся па цэнтры горада. У акцыі было ад некалькіх сот да тысячы ўдзельнікаў[2]. Міліцыя папярэджвала аб тым, што на правядзенне акцыі няма дазволу Мінгарвыканкама, але сілу супраць удзельнікаў не выкарыстоўвала. 8 снежня акцыя паўтарылася з удзелам некалькіх сот чалавек, акцыя прайшла пераважна мірна, але вадзіцель машыны, які сігналіў у падтрымку пратэстуючых, быў затрыманы[3].

20 снежня 2019 г. у Санкт-Пецярбургу працягнуліся перамовы прэзідэнтаў аб пашырэнні інтэграцыі саюзных дзяржаў У гэты дзень чарговая акцыя ў Мінску сабрала менш народу, бо на 40 ўдзельнікаў акцый 7-8 снежня былі складзены пратаколы, пераважна з папярэджаннямі. Удзельнікі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, прайшлі да плошчы Незалежнасці і правялі там мітынг[4][5]. 21 снежня акцыю паўтарылі яшчэ раз. У гэты раз на митынг на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску прыйшоў адзін прыхільнік інтэграцыі з Расіяй[6]

29 снежня 2019 г на Кастрычніцкай плошчы Мінска прайшоў яшчэ адзін мітынг супраць інтэграцыі РБ з РФ і салідарнасці з затрыманымі ўдзельнікамі папярэдніх акцый ў Мінску. Вячаслаў Сіўчык ад імя пратэстоўцаў патрабаваў апублікаваць усе 31 дарожныя карты паглыблення інтэграцыі з Расіяй[7].

4 студзеня 2020 г. у Полацку прайшла яшчэ адна акцыя за незалежнасць Беларусі, удзельнікі якой былі аштрафаваныя[8]

ВынікіПравіць

У снежні 2019 г. і студзені 2020 г. прайшлі суды над удзельнікамі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй[9]. Удзельнікі акцый былі аштрафаваны за правядзенне несанкцыянаваных мітынгаў і шэсцяў у сталіцы і абласных цэнтрах. 13 чалавек прайшлі праз адміністратыўны арышт, у тым ліку П. Севярынец і аршанскі блогер Шэры кот. Агульная сума штрафаў склала 34,5 тыс. рублёў[10]. Інфармацыя па згадненню заканадаўства Расіі і Беларусі ў форме дарожных карт засталася закрытай, але снежаньскія перамовы 2019 г. Пуціна і Лукашэнкі аб паглыбленні інтэграцыі не прывялі да фактычнага пашырэння гэтага працэсу па стане на 2021 год.

З другога боку ўтварэнне ланцугоў салідарнасці як форма пратэсту стала папулярнай падчас перадвыбарчых і паслявыбарчых акцый 2020 г.

Зноскі

  1. У прамым сэнсе гэтыя ланцугі не былі акцыяй салідарнасці, а акцыяй пратэсту, але такая назва замацавалася па аналогіі з ланцугом з жыхароў кріан Прыбалтыкі, які быў як жывы шчыт супраць расійскай арміі як салідарнасць жыхароў гэтых краін у справе абароны сваёй незалежнасці
  2. В Минске прошла акция протеста против интеграции с Россией // РБК
  3. В Минске продолжаются протесты против интеграции с Россией // dw.com
  4. В Минске стартовала новая акция протеста против интеграции с Россией // Interfax.ru
  5. "Нет - союзу с Россией": белорусы снова протестуют против интеграции с РФ // dw.com
  6. В Минске люди снова собрались на митинг против интеграции. Но участников было значительно меньше // TUT.BY
  7. В Минске начался очередной митинг против интеграции с Россией // Лента Ру
  8. «За месяц более 150 судебных заседаний». В Беларуси продолжаются суды за акции против интеграции // TUT.BY
  9. Продолжаются суды над участниками декабрьских акций // TUT.BY
  10. Общая сумма штрафа — 34,5 тысячи рублей. Прошли суды над участниками акций против интеграции // TUT.BY